Грыцэнка падаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Украіны
15- 12.01.2019, 15:42
- 9,443
Экс-міністр абароны Украіны будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.
12 студзеня лідар партыі «Грамадзянская пазіцыя», экс-міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка падаў дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію (ЦВК) для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Гэты працэс трансляваўся на старонцы палітыка ў Facebook, паведамляе "Гордон".
Са слоў Грыцэнкі, прадугледжаны заканадаўствам заклад сумай 2,5 млн грн унесла ягоная партыя.
«І я ў тым ліку асабіста, як партыец», - падкрэсліў палітык.