5 траўня 2024, Нядзеля, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты атакавалі гатэль у сталіцы Кеніі

Ісламісты атакавалі гатэль у сталіцы Кеніі
Фота: Thomas Mukoya / Reuters

Да месца надзвычайнага здарэння накіраваныя байцы антытэрарыстычных падраздзяленняў.

Моцны выбух прагрымеў у офісна-гатэльным комплексе ў сталіцы Кеніі, паведамляюць СМІ. Тэлеканал Al Jazeera паведамляе, што выбухаў было, як мінімум, два, а пасля іх пачалася перастрэлка, паведамляе РБК.

Са звестак кенійскага выдання Dalily nation, паліцыя эвакуюе жыхароў з будынка гатэля DusitD2 Hotel, над будынкам катэля кружыць вайсковы гелікаптэр, паведамляецца аб стрэлах. Тэлеканал Citizen TV прадэманстраваў кадры з падпаленымі перад будынкам гатэля аўтамабілямі і слупам чорнага дыму.

Тэлеканал KTN News паведамляе, што шасцёра ўзброеных чалавек атакавалі гатэль і рэстаран Secret Garden у прэстыжным раёне Найробі Рывэрсайд, дзе размешчана мноства бізнэс-цэнтраў, банкаў і будынкаў пасольстваў.

Паліцыя Кеніі пацвердзіла факт атакі на гатэль, размешчаны ў Найробі на адрасе Riverside Drive, 14.

«Тэрыторыя ачэпленая», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы паліцыі ў сетцы Twitter.

Гатэль DusitD2 размешчаны за 12 км ад нацыянальнага парку «Найробі» і за 4 км ад міжнароднага канферэнц-цэнтра Kenyatta.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках