23 лютага 2019, Субота, 11:00
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы распачынаем кампанію вызвалення Беларусі

98
Мікалай Статкевіч

Беларускі Нацыянальны Кангрэс вылучыў Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

Сёння Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Менску абрала Мікалая Статкевіча кандыдатам ад БНК на выбарах прэзідэнта Беларусі.

Палітык распавёў сайту Charter97.org, якой будзе ягоная палітычная кампанія:

- Па-першае, хачу выказаць сваю павагу да Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, дзе сабралася ўсё самае жывое і найлепшае з дэмакратычных сілаў Беларусі.

У БНК ёсць прадстаўнікі ўсіх палітычных партый. І нават тых, кіраўніцтва якіх не падтрымала ідэю стварэння БНК: іх рэгіянальныя лідары ўвайшлі ў нашы структуры. Усе яны - яркія, моцныя, прыстойныя, харызматычныя людзі.

Сёння ў нас была цікавая і эмацыйная дыскусія. І мы прынялі сваю пастанову, бо мы хочам мірных перамен. А для перамен у Беларусі патрэбныя сумленныя выбары. І мы цяпер пачынаем барацьбу і за сумленныя выбары, і за сацыяльныя правы людзей, і за незалежнасць нашай краіны.

Для гэтага мы фармуем сваё лідарства, і я вельмі ганаруся тым фактам, што ў першых шэрагах гэтага лідарства пастаўлена маё імя. Хоць напраўду - гэта калектыўнае лідарства Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Думаю, што мы цяпер не будзем адкладваць нічога ў доўгую скрыню. Таму што сённяшняе пастанова - гэта не толькі аб выбарах. Гэта - аб вызваленні Беларусі. І мы пачынаем кампанію вызвалення Беларусі.

- Што найперш вы мерыцеся зрабіць у якасці лідара гэтай кампаніі і кандыдата ад БНК на гэтых выбарах?

- Цяпер мы сфармуем выбарчы штаб і каманду. Думаю, што іх аснову складзе Рада БНК з правам коаптацыі вядомых, годных і паважаных людзей Беларусі - прафесіяналаў у розных галінах.

Думаю, што мы павінны прапанаваць народу праграму рэформаў. Мы павінны выступіць у абарону правоў людзей, нават не чакаючы пачатку гэтых выбараў. Я маю на ўвазе шырокі спектр сацыяльных і палітычных правоў, у тым ліку і права на сваю дзяржаву і суверэнітэт краіны.

Пад гэтую кампанію і праграму мы пачнём ствараць рух за вызваленне Беларусі, і ідэальны фармат для такога руху - ініцыятыўная група кандыдата.

Найбліжэйшыя тыдні мы пачнём гэтую працу. Пасля фармальных момантаў будзе створана ініцыятыўная група. Гэта будзе рабіцца і падчас паездак і сустрэч у рэгіёнах, дзе будзе фармавацца касцяк нашага кіраўніцтва, і з дапамогай інтэрнэту - на спецыяльным, добра абароненым сайце, дзе ахвотныя змогуць уступіць у ініцыятыўную групу, а іх звесткі пры гэтым будуць абароненыя.

- Што ляжа ў аснову вашай праграмы? Што вы маеце намер прапанаваць беларускаму выбарцу, каб ён прагаласаваў за вас?

- Каб беларус і выбаршчык змог за мяне прагаласаваць і яго голас быў улічаны, трэба прымусіць дзейны рэжым да рэальнага падліку галасоў. Гэта магчыма толькі, калі будзе арганізаваны, масавы ціск на ўладу.

Думаю, што мая біяграфія кажа пра тое, што я здольны да такіх дзеянняў.

Мы павінны ўжо цяпер, не чакаючы гэтых выбараў, казаць, што нашая мэта - вярнуць скрадзенае ў народа. Скрадзеныя выбары, скрадзеныя гады пенсіі, скрадзеныя дабрабыт, заробкі, працу, правы - усё, што ўлада Лукашэнкі забрала ў людзей, нам трэба будзе вярнуць назад.

- Вы сказалі, што важна прымусіць уладу змяніць стандарты правядзення выбараў і пачаць справядліва лічыць галасы. Як вы збіраецеся гэта зрабіць?

- У Беларусі няма іншага мірнага механізму ўздзеяння на ўладу, акрамя масавых пратэстных акцый. І мы будзем шырока карыстацца гэтым метадам.

І цяпер для гэтага склаліся спрыяльныя ўмовы. Калі 80% беларусаў хоча перамен і ненавідзіць рэжым, было б глупствам не даць ім гэтай магчымасці. Людзі чакаюць альтэрнатывы - каб аб'яднацца і скінуць гэтую банду, якая захапіла ўладу ў Беларусі.

Колькі яшчэ трэба народнай падтрымкі? Час ужо перамагаць!

Вось, у нас ёсць ужо 80% патэнцыйных прыхільнікаў: іх трэба толькі арганізаваць, звярнуць на сябе з увагу, паказаць людзям, што мы гатовыя сапраўды за іх змагацца.

- У чым будзе асаблівасць гэтай палітычнай кампаніі выбараў прэзідэнта Беларусі?

- Яе галоўная асаблівасць у тым, што ў Лукашэнкі наогул няма ніякай падтрымкі. У дыктатара ўжо даўно нязначны рэйтынг, але цяпер у яго вырас яшчэ і каласальны антырэйтынг. Я ўжо называў гэтую лічбу 80% прыхільнікаў перамен.

І калі рэжым гэтым разам не пойдзе на саступкі ў выніках выбараў, паспрабуе запісаць сабе чарговую «элегантную перамогу», то людзі гэтага ўжо не стрываюць. Парвуць яго, як той казаў, у шпэляхі.