10 траўня 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі студэнты і школьнікі падтрымалі настаўнікаў-страйкоўцаў

1
У Грэцыі студэнты і школьнікі падтрымалі настаўнікаў-страйкоўцаў

Яны правялі акцыю салідарнасці з педагогамі.

У Афінах у сутыкненні з паліцыяй перарасла акцыя салідарнасці школьнікаў і студэнтаў з педагогамі, якія страйкуюць праз планы ўладаў увесці новую сістэму найму дзяржаўных службоўцаў.

Пра гэта піша Reuters (пераклад - «Европейская правда»).

Ля грэцкага парламента 17 студзеня сабраліся блізу 3 тысяч пратэстоўцаў. Частка з іх паспрабавала прарваць паліцэйскі кардон, а сілавікі адказалі слезацечным газам.

Левы ўрад Грэцыі паабяцаў наняць на поўную стаўку 15 тысяч настаўнікаў цягам наступных трох гадоў, пачынаючы з гэтай восені.

Аднак прафзвязы сцвярджаюць, што прапанаваная сістэма найму несправядлівая да настаўнікаў дзяржаўных школ, якія гадамі працуюць паводле кароткатэрміновых кантрактаў. Прафзвязы таксама патрабуюць наняць больш педагогаў.

Цягам апошняга тыдня ў Афінах выкладчыкі правялі два пратэсты праз планы ўрада па найму, якія былі азмрочаныя сутыкненнямі паміж некаторымі дэманстрантамі і паліцыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках