5 траўня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Кірыл стаў ганаровым прафесарам Расейскай акадэміі навук

37
Патрыярх Кірыл стаў ганаровым прафесарам Расейскай акадэміі навук
ФОТА: РІА НОВОСТИ/СЯРГЕЙ ПЯТАКОЎ

Начальніку РПЦ надалі навуковую годнасць за «папулярызацыю навукі».

Кіраўнік РПЦ стаў ганаровым прафесарам Расейскай акадэміі навук (РАН). Пра гэта 18 студзеня паведаміла "Інтэрфаксу" прэс-сакратарка РАН Святлана Папова.

Са слоў Паповай, Кірыл стаў ганаровым прафесарам як "вялікі папулярызатар навукі" і сябар навукоўца Сяргея Капіцы і экс-прэзідэнта РАН Юрыя Осіпава.

Прэс-сакратарка РАН адзначыла, што патрыярх Кірыл шмат разоў удзельнічаў у здымках навуковай праграмы "Відавочнае - неймавернае", вядоўцам якой быў Капіца. Акрамя таго, ён знаў бацьку Капіцы, лаўрэата прэміі Нобэля ў фізіцы Пятра Капіцы.

Таксама годнасць ганаровага прафесара надалі старшыні Рады Федэрацыі РФ Валянціне Мацвіенцы. За што атрымае ранг Мацвіенка - не ўдакладняецца.

Цырымонія надання годнасці пройдзе 22 студзеня ў будынку РАН на Вараб'ёвых гарах.

7 студзеня Кірыл заявіў, што карыстанне электроннымі прыладамі можа наблізіць апакаліпсіс.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках