9 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады абнавілі спіс тавараў, якія нельга вярнуць у краму ці абмяняць

7
Улады абнавілі спіс тавараў, якія нельга вярнуць у краму ці абмяняць

Што змянілася?

У Беларусі зацвердзілі новы пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія нельга вярнуць у краму ці абмяняць. Адпаведную пастанову Саўмін апублікаваў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дык якія ж тавары цяпер нельга вярнуць або абмяняць? Варта адзначыць, што іх спіс значна не змяніўся, з яго нічога не выкраслілі, толькі дадалі некалькі пунктаў.

У старым пераліку, да прыкладу, у адным з пунктаў было прапісана, што ў пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія нельга вярнуць у краму ці абмяняць, уваходзяць паркет, ламінат, плітка керамічная і шпалеры. У дужках тлумачыць, што вярнуць і абмяняць іх нельга пры ўмове, калі колькасць гэтага тавару адрозніваецца ад атрыманага пакупніком першапачаткова. У новым спісе сюды дадалі коркавую падлогу, насценны корак і керамагранітную плітку. А вось прыпіску пра колькасць прыбралі, піша tut.by.

З'явіліся дапаўненні і ў пункце з мэбляй. Раней нельга было вярнуць якасныя мэблевыя гарнітуры і наборы. Цяпер звароту і абмену не падлягае таксама мэбля з механізмамі трансфармацыі, што прыводзяцца ў рух электрапрывадам.

У пункце пра друкаваныя выданні зрабілі ўдакладненне, што да іх належаць таксама паштовыя маркі, маркіраваныя канверты і маркіраваныя паштовыя карткі.

Акрамя таго, цяпер звароту і абмену не падлягаюць якасныя ветэрынарныя сродкі, вадкасці для электронных парагенератараў і навушнікі.

Многія пункты са спісу пазначаныя зноскі «за выключэннем тавараў, упакаваных у герметычную (вакуумную) спажывецкую ўпакоўку, а таксама ў спажывецкую ўпакоўку, якая забяспечвае магчымасць усталяваць, што тавар не быў ва ўжыванні». Гэта значыць, што калі, скажам, навушнікі спакаваныя ў пластыкавы бокс, які нельга дастаць, не разрэзаўшы абгортку, іх можна здаць пры ўмове, што ўпакоўка будзе цэлай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках