2 траўня 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі бюджэтных грошай уклалі ў рэканструкцыю «Дынама»

6
Колькі бюджэтных грошай уклалі ў рэканструкцыю «Дынама»
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Сума значна большая, чым агучаныя ў СМІ $200 мільёнаў.

Падчас рэканструкцыі менскага стадыёна «Дынама» гучалі розныя сумы, у якія ўкладуцца гэтыя працы. У розныя гады казалі пра лічбы ад 130 да 200 мільёнаў даляраў. Сёння журналісты tut.by даведаліся, колькі ў рэчаіснасці выдаткавалі на аб'ект.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» пачалася ў 2012 годзе і скончылася у 2018-ым. За гэты час праект зведаў шэраг змен і ў выніку стаў галоўнай лёгкаатлетычнай арэнай краіны з магчымасцю праводзіць сур'ёзныя футбольныя матчы, таму што аб'ект мае чацвёртую катэгорыю УЕФА.

Спачатку ішла гаворка пра 200 мільёнаў даляраў, якія трэба выдаткаваць на рэканструкцыю, потым - пра 130. Але на выхадзе аказалася іншая сума.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Так у інвестпраграме Менска на 2019 г. указана, што каштарысны кошт работ складае амаль 320,2 мільёнаў рублёў або блізу 148,4 мільёнаў даляраў паводле актуальнага на сёння курсу. На 1 студзеня 2019 года ў асноўны капітал укладзена 316,2 млн руб ці амаль 146,6 млн даляраў інвестыцый. Рэшта - амаль 4 мільёны рублёў. Яна, магчыма, яшчэ будзе выдаткаваная.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Практычна ўсе работы рэканструкцыі стадыёна фінансаваліся за кошт бюджэту Менска. У чэрвені 2019 года «Дынама» стане галоўнай пляцоўкай для правядзення Еўрапейскіх гульняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках