2 траўня 2024, Чацвер, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў вечар памяці Вацлава Гаўла

У Менску прайшоў вечар памяці Вацлава Гаўла
ФОТА ПЦ «ВЯСНА»

Палітык актыўна падтрымліваў тых, хто змагаецца за свабоду Беларусі.

У Менску 18 студзеня адбылася традыцыйная вечарына памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, філосафа і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гаўла. Памятнае мерапрыемства арганізавалі рух «За свабоду», Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт пры падтрымцы Пасольства Чэскай Рэспублікі ў Беларусі, паведамляе spring96.org.

Владимир Некляев
Фото ПЦ "Весна"

Ушанаваць памяць чэшскага дысідэнта і падзякаваць за салідарнасць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, палітыкі, дзеячы культуры.

Так, сярод выступоўцаў на мерапрыемстве былі лідар «Руху за Свабоду» Юрась Губарэвіч, пісьменнік Уладзімір Някляеў, былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Шчырыя гісторыі пра сваё знаёмства з Вацлавам Гаўлам успомніў пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі.

Томаш Перницки
Фото ПЦ "Весна"

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які двойчы сустракаўся з Вацлавам Гаўлам, распавёў пра шлях Гаўла ад творчасці да палітыкі і пра свае ўражанні ад гэтага чалавека.

Алесь Беляцкий
Фото ПЦ "Весна"

«Гавел увесь час цікавіўся тым, што адбываецца ў Беларусі. Напрыклад, у выбарчы перыяд 2006 года, калі ў нас быў даволі вялікі ўзровень рэпрэсій, было дзясятак крымінальных спраў, ён напісаў ліст і панёс яго ў беларускую амбасаду (але Гаўла туды не пусцілі). ён быў прыхільнік шчырых, аб'ектыўных і прынцыповых размоў з беларускімі ўладамі».

Таксама Алесь Бяляцкі адзначыў, што Гавел заўсёды быў праціўнікам ідэй нецярпімасці, ксенафобіі і ізаляцыянізму. «Гэта не тое, пра што думаў і пісаў Вацлаў Гавел», - казаў Бяляцкі.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч распавёў гісторыю стварэння важнага праваабарончага дакумента - «Хартыі-77». І ў канцы сваёй прамовы ён нагадаў пра тую ўнікальнасць, якой валодаў Вацлаў Гавел як палітык.

Валентин Стефанович
Фото ПЦ "Весна"

«Гавел быў сапраўды вельмі цікавай фігурай: ён не збіраўся станавіцца прэзідэнтам, але ён ім стаў. І я спадзяюся, што прыйдуць такія часы, калі такога тыпу палітыкі, як Гавел, будуць зноўку запатрабаваныя. Тыя, якія ўважаюць, што палітыка і сумленне цалкам сумяшчальныя».

І ў завяршэнне ўрачыстасці пісьменнік Зміцер Бартосік зачытаў свае гумарыстычныя тэксты.

Дмитрий Бартосик
Фото ПЦ "Весна"
Вечер памяти В. Гавела
Фото ПЦ "Весна"
Вечер памяти В. Гавела
Фото ПЦ "Весна"

Вацлаў Гавел актыўна падтрымліваў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, заяўляючы пра права нашых грамадзян жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне, якая з'яўлялася б часткай аб'яднанай Еўропы.

Падтрымку і салідарнасць з яго боку да апошняга моманту адчувалі і сябры Праваабарончага цэнтра «Вясна». У сакавіку 2006-га года Алесь Бяляцкі з рук Вацлава Гаўла атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію «Чалавек чалавеку» (Homo Homini). А пасля таго, як кіраўнік «Вясны» апынуўся ў зняволенні, Гавел пагадзіўся далучыцца да Міжнароднага камітэту ў падтрымку вылучэння Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках