2 траўня 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве растлумачылі куплю ў Беларусі паліва, зробленага з расейскай нафты

5
У Кіеве растлумачылі куплю ў Беларусі паліва, зробленага з расейскай нафты

З заявай выступіў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый.

Украіна купляе ў Беларусі паліва, зробленае з расейскай нафты, бо гэта выгадна. Пра гэта заявіў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука, паведамляе «Главред».

«У нас нафты няма - гэта вайсковая таямніца? Не. Нам даводзіцца яе закупляць, нам даводзіцца купляць вялікую колькасць паліва, якім карыстаецца ўся краіна, у Беларусі, якая, абсалютна зразумела, выпрацоўвае яго з расейскай нафты, але нам гэта выгадна», - заявіў чыноўнік у эфіры тэлеканала «112 Украина».

Пры гэтым Тука асабліва адзначыў эканамічную нявыгаднасць закупкі Украінай нафты ў Еўропе. «У нас альтэрнатыва якая - закупляць еўрапейскую нафту. Ці пацягнем мы з вамі еўрапейскае паліва?» - падсумаваў Тука.

Беларусь застаецца найбуйнейшым пастаўшчыком нафтапрадуктаў ва Украіну. Хоць доля скарацілася. Напрыклад, на рынку дызпаліва - з 39,6% да 33,1%.

У мінулую пятніцу Лукашэнка заявіў, што ў яго адрас паступаюць папрокі аб забеспячэнні Украіны дызельным палівам для запраўкі баявых танкаў.

«У апошні час нас пачалі папракаць, што мы запраўляем танкі (украінскія) дызельным палівам. Я даручыў разабрацца, якое там дызельнае паліва. Калі мне далажылі (я толькі што даведку другі раз прачытаў), там жа ўсё дызельнае паліва расейскае. І расейцы пастаўляюць, пастаянна нарошчваючы аб'ёмы гэтых паставак - бензінаў і дызельнага паліва - ва Украіну. Дык як жа так? Мы ваюем з Украінай ці Расея? І хто запраўляе гэтыя танкі? А нашы аб'ёмы змяншаюцца. Нас проста выштурхваюць з украінскага рынку. І не толькі ў нафтапрадуктах. Сапраўды гэтак жа ва ўгнаеннях і іншых пазіцыях. Ідзе канкурэнцыя. А нас пачынаюць у гэтым папракаць», - сказаў дыктатар.

4 студзеня Міністэрства абароны Украіны вызначыла пераможцу тэндару на пастаўку 15,5 тысячы тон дызельнага паліва арктычнай маркі. Згодна з пашпартам якасці, пададзеным пераможцам таргоў, вайсковаму ведамству будзе пастаўляцца арктычнае дызпаліва вытворчасці Мазырскага НПЗ і Крэменчугскай НПЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках