2 траўня 2024, Чацвер, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж заявіў пра ўвядзенне падатку на «вялікую чацвёрку» на чале з Google

3
Парыж заявіў пра ўвядзенне падатку на «вялікую чацвёрку» на чале з Google

Міністр эканомікі Францыі назваў гэта «пытаннем справядлівасці».

Да канца лютага на разгляд францускага ўраду будзе вынесены законапраект аб падаткаабкладанні транснацыянальных тэхналагічных кампаній, у першую чаргу тых, якія ўваходзяць у «вялікую чацвёрку» - Google, Amazon, Facebook і Apple, заявіў у інтэрв'ю Le Journal du Dimanche міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруно ле Мэр, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, падатак «закране ўсе кампаніі, якія прапануюць лічбавыя паслугі і якія маюць абарот больш за €750 млн па ўсім свеце і €25 еўраў у Францыі». Міністр назваў падаткаабкладанне міжнародных кампаній «выклікам 21 стагоддзя» і «пытаннем справядлівасці». Урад мае намер як мага хутчэй накіраваць законапраект у парламент. Чакаецца, што дзякуючы новаму падатку бюджэт Францыі штогод зможа атрымліваць дадаткова каля €500 млн у год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках