2 траўня 2024, Чацвер, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Упэўнены, што сотні патрыётаў зробяць паводле прыкладу Міхаіла Жызнеўскага

5
Максім Вінярскі: Упэўнены, што сотні патрыётаў зробяць паводле прыкладу Міхаіла Жызнеўскага
Фото: Telegram-канал «Баста»

Беларусы ўшанавалі памяць героя Нябеснай сотні.

Амаль 50 чалавек прыехалі сёння на магілу беларускага героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага. Сярод іх - прадстаўнікі руху салідарнасці «Разам», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і іншых арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, а таксама актывісты з Гомеля і найбліжэйшых гарадоў, паведамляе «Баста».

Акцыя памяці пачалася са службы, якую правялі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Потым перад удзельнікамі акцыі памяці выступілі дэмакратычныя актывісты - Алена Талстая, Максім Вінярскі, Уладзімір Кацора, Андрэй Мельнікаў, а таксама прадстаўніца ўкраінскай дыяспары Валянціна Логвін.

Фото: Telegram-канал «Баста»

«Мы ўжо пятым разам праводзім акцыю памяці Міхаіла Жызнеўскага. Тут сабраліся прадстаўнікі розных арганізацый. Дзякую ўсім за тое, што знайшлі час прыехаць на магілу Міхаіла. Нам трэба памятаць пра нашых герояў. Памяць пра іх і вернасць ідэалам незалежнасці - тое, што аб'ядноўвае ўсіх патрыётаў - незалежна ад таго, да якіх арганізацый мы належым», - заявіла Алена Талстая.

«Міхаіл Жызнеўскі загінуў за свабоду ўкраінскага народа і за ягонае права выбіраць сваю будучыню. Я асабіста быў знаёмы з ім - мы бачыліся на Майдане за некалькі дзён да трагічных падзей. Ягоная галоўная якасць, на якую я звярнуў увагу яшчэ ў тыя дні, - няздольнасць заставацца ў баку ад важных падзей. Упэўнены, што калі ў Беларусі ўсё будзе развівацца паводле такога сцэнару - сотні беларускіх патрыётаў рушаць услед ягонаму прыкладу і будуць змагацца за свабоду сваёй краіны», - сказаў Максім Вінярскі

«Вобразна кажучы, людзі дзеляцца на два тыпы: пчол і мух. Мухі - аднадзёнкі, заклапочаныя толькі сваім існаваннем. Пчолы разумеюць, што важны рой, яны гатовыя да самаахвяравання дзеля яго. Міхась быў менавіта такім, ён аддаў сваё жыццё за краіну, за людзей», - падкрэсліў бард Андрэй Мельнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках