2 траўня 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскую памесную царкву перайшлі ўжо 100 парафій былой УПЦ МП

6
Ва ўкраінскую памесную царкву перайшлі ўжо 100 парафій былой УПЦ МП

Найбольш актыўным рэгіёнам, дзе прыходы былой УПЦ МП пераходзяць у ПЦУ, з'яўляецца Вінніцкая вобласць.

З моманту правядзення аб'яднаўчыя сабора да новастворанай Праваслаўнай царквы Украіны перайшло ўжо 100 парафій былой УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

Пра гэта паведамляе ТСН, якая падрыхтавала адпаведную інтэрактыўную мапу.

Так, найбольш актыўным рэгіёнам, дзе прыходы УПЦ МП пераходзяць у ПЦУ, з'яўляецца Вінніцкая вобласць. Агулам жа актыўней за ўсё гэта робяць грамады на захадзе і ў цэнтры Украіны, на Усходзе, Поўдні і Поўначы, а таксама ў Кіеўскай вобласці такая актыўнасць значна ніжэйшая.

Апошнімі да першай сотні на Вадохрышча, 19 студзеня, да ПЦУ далучыліся рэлігійныя грамады вёскі Стуфчынцаў (Хмяльніцкая вобласць), вёскі Галоўчынцы (Хмяльніцкая вобласць) і горада Хмяльніцкага (прыход у гонар св. Іаана Багаслова).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках