2 траўня 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак Вярхоўнага суду ў Менску памыюць за $33,5 тысячы

16
Будынак Вярхоўнага суду ў Менску памыюць за $33,5 тысячы

Герб-«капуста» і надпіс «Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь» для фасада каштавацьмуць больш чым $112 тысяч.

На 1 студзеня 2019 года на будаўніцтва новага будынка Вярхоўнага суда выдаткавана блізу 109,5 мільёнаў рублёў, ці амаль 51 мільён даляраў. Агульны ж каштарысны кошт усіх работ - 166 мільёнаў рублёў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў новай інвестпраграме сталіцы, паведамляе udf.by.

Будынак Вярхоўнага суда будуецца ў прэстыжным раёне каля Палаца незалежнасці. Аб'ект павінны здаць у эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2019 года. Мы ўжо паведамлялі, як будынак выглядае звонку і знутры, а цяпер нам стала вядома, колькі на яго выдаткавана грошай.

Так, у інвестпраграме сталіцы на 2019 год сказана, што на 1 студзеня на аб'ект ужо выдаткавана прыкладна 109,5 мільёнаў рублёў інвестыцый або амаль 51 млн даляраў. А каштарысны кошт будаўніцтва складае 166,16 мільёнаў рублёў, або блізу 77 млн даляраў. Рэшта - 56,7 мільёнаў рублёў, якая (магчыма, не ўся) будзе выдаткаваная ў 2019 годзе.

Фото: tut.by

Пры гэтым вялікага ўдзелу гарадской казны ў фінансаванні гэтага праекта няма. Напрыклад, летась з бюджэту Менска на будоўлю Вярхоўнага суда накіравалі 324 тысячы рублёў, а ў гэтым накіруюць ўсяго 5 тысяч.

Асноўныя крыніцы фінансавання будаўніцтва аб'екта - рэспубліканскі бюджэт, сродкі інвестараў і іншае. Да прыкладу, у аб'ект давялося фундаваць іранскай кампаніі «Кейсан»: гаворка ішла пра суму два мільёны даляраў у якасці хабару за тое, што ім прадаўжаюць тэрміны рэалізацыі «Магніта Менска».

Фото: tut.by

Нагадаем, з уладкаваннем аб'екта звязаны і шэраг цікавых закупаў. Напрыклад, герб і надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» для фасада каштуюць больш за 112 тысяч даляраў. Таксама ў завода «Каскад» для хола галоўнага ўваходу закупілі крыштальную люстру індывідуальнага вырабу амаль за 90 тысяч даляраў. Знайшліся сярод тэндэраў закупы на пастаўку мастацкіх вырабаў больш чым 800 тысяч даляраў і ўладкаванне фантана з асвятленнем амаль за 300 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках