2 траўня 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Баварыі стаў новым старшынём ХСС Нямеччыны

Прэм'ер-міністр Баварыі стаў новым старшынём ХСС Нямеччыны
МАРКУС ЗЁДЭР
ФОТА: DPA

На пасадзе старшыні Маркус Зёдэр замяніў Хорста Зэехофера, які кіраваў партыяй цягам 10 гадоў.

Прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Баварыя Маркус Зёдэр быў абраны старшынём Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Нямеччыны на пазачарговым з'ездзе партыі ў Мюнхене. На пасадзе старшыні ён замяніў Хорста Зэехофера, які кіраваў партыяй цягам 10 гадоў, паведамляе radiopolsha.pl.

Акрамя Маркуса Зёдэра не было іншых кандыдатаў. За ягоную кандыдатуру прагаласавалі 87,4% дэлегатаў з'езда.

Таксама дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за тое, каб Хорст Зэехофер стаў ганаровым старшынём партыі. Гэтую сімвалічную функцыю цяпер ажыццяўляюць яшчэ два палітыкі - Тэа Вайгель (кіраўнік ХСС у 1988-1999 гадах) і Эдмунд Штойбэр (старшыня ХСС у 1999-2007).

Пра намер сысці ў адстаўку з пасады старшыні партыі на пазачарговым з'ездзе 19 студзеня Хорст Зэехофер паведаміў яшчэ ў лістападзе. У апублікаваным тады прэс-рэлізе ён не згадаў, як доўга ён збіраецца быць міністрам унутраных спраў Нямеччыны. Паводле звестак крыніц нямецкага інфармацыйнага агенцтва dpa, ён можа пакінуць міністэрства яшчэ да заканчэння тэрміну кіравання.

Маркус Зёдэр - гэта шанец для ХСС развязаць папярэднія спрэчкі, - напісала міжнароднае агенцтва інфармацыі і навін Associated Press. На думку журналістаў dpa, гэта таксама магчымасць абнаўлення партыі.

Хрысціянска-сацыяльны саюз плануе правесці ўнутраную рэформу, «хоча быць больш сучасным, маладым, больш жаноцкім і дынамічным», - піша dpa. Спецыяльная камісія пад старшынствам генеральнага сакратара Маркуса Блюма павінна падрыхтаваць канкрэтныя прапановы ў гэтым пытанні да кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках