11 траўня 2024, Субота, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі незвычайную ўласцівасць музыкі

3
Навукоўцы выявілі незвычайную ўласцівасць музыкі

Навукоўцы высветлілі, калі музыка можа быць карысная для здароўя.

Згодна з вынікамі даследаванняў, пацыенты хірургічнага аддзялення, якія слухалі музыку да, на працягу або пасля аперацыі, значна менш хваляваліся і былі больш задаволеныя вынікамі медыцынскага ўмяшання, піша «Медицина 2.0».

Сярод іншага, як адзначылі Джэні Кэрліс і ейныя калегі з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі ў сваім аглядзе, такім пацыентам трэба было менш абязбольвальнага сродку, бо яны адчувалі менш болю.

У аналізе былі звесткі рандамізаваных кантраляваных даследаванняў, у рамках якіх дарослых пацыентаў, якім перад, на працягу або пасля хірургічнай аперацыі ўмыкалі ўсякі жанр музыкі, параўноўвалі з пацыентамі, якія атрымлівалі стандартнае медыцынскае абслугоўванне.

Асаблівую цікавасць для даследчыкаў меў пасляаперацыйны боль, патрэба ў абязбольвальным сродку, узровень трывожнасці, распаўсюджвання інфекцыі, тэмп гаення ран, фінансавыя выдаткі, працягласць знаходжання ў шпіталі і задавальненне пацыента вынікамі аперацыі. Так, аўтары агляду звярнулі ўвагу, што ў адным даследаванні не вывучалі ўплыў музыкі на распаўсюд інфекцыі, тэмп гаення ран і выдаткі. Таксама не назіралася ніякіх адрозненняў у працягласці знаходжання пацыентаў у стацыянары ў залежнасці ад таго, слухалі музыку ці не.

Аднак было выяўлена, што такая кагнітыўная дзейнасць, як праслухоўванне музыкі, здольная знізіць адчувальнасць пацыента да болю. Сярод іншых патэнцыйных механізмаў уплыву - зніжэнне вегетацыйнай дзейнасці нэрвовай сістэмы, у тым ліку памяншэнне чашчыні пульсу і дыхання, а таксама зніжэнне артэрыяльнага ціску. Цікава, што лепш уплывала на зніжэнне болю і трывожнасці музыка, якую ўмыкалі перад аперацыяй, а не падчас або пасля яе.

Пол Гладжыю PhD з Універсітэта Бонд (Квінслэнд, Аўстралія) адзначыў, што праслухоўванне музыкі з'яўляецца простай працэдурай, якая не патрабуе асаблівых фінансавых выдаткаў, але істотна памяншае часовыя непрыемныя адчуванні, якія ўзнікаюць у шмат каго з пацыентаў хірургічнага аддзялення.

Аднак ён таксама звярнуў увагу на той факт, што складанасць рэакцыі чалавека на музыку выклікае шэраг пытанняў што да выкарыстання музыкі ў медыцынскіх мэтах. І калі ўражальныя вынікі даследаванняў безумоўна пацвярджаюць мэтазгоднасць выкарыстання музыкі ў медыцынскіх установах, то як менавіта - дагэтуль не да канца ясна, бо кагосьці можа супакойваць Моцарт, а кагосьці - Мадонна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках