28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост эканомікі Кітая запаволіўся да 28-гадовага мінімуму

Рост эканомікі Кітая запаволіўся да 28-гадовага мінімуму

Рост УБП Кітая запаволіўся праз шэраг чыннікаў.

Эканоміка Кітая ў 2018 годзе вырасла на 6,6%, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам за апошнія 28 гадоў, паведамляе liga.net са спасылкай на дзяржаўную статыстычную ўправу КНР.

Са звестак установы, УБП краіны ў мінулым годзе дасягнуў 90,03 трлн юаняў ($13,28 трлн.).

Тэмпы росту зніжаліся цягам усяго 2018 года. У першым 2018 года УБП вырас на 6,8%, у другім - на 6,7%, у трэцім - на 6,5%, у чацвёртым - на 6,4%.

Кітайская эканоміка збавіла тэмпы росту пад уплывам нестабільнага ўнутранага попыту, гандлёвай вайны з ЗША і слабай інвестыцыйнай актыўнасці, растлумачылі экспэрты агенцтву Reuters.

Агульная сума раздробных продажаў спажывецкіх тавараў у Кітаі дасягнула 380,87 млрд юаняў, павялічыўшыся на 9% у параўнанні з 2017 годам. Онлайн-продажы выраслі на 23,9%, да 9 трлн юаняў, тады як 2017 годзе гэты паказчык паказаў рост на 32,2%.

Раздробныя продажы ў гарадах выраслі на 8%, да 32,56 трлн юаняў (супраць 10% у 2017 годзе) у сельскай мясцовасці - на 10,1%, да 5,53 трлн юаняў (супраць 11,8% у мінулым годзе)

Рэальны даход на душу насельніцтва ў Кітаі у 2018 годзе склаў 28228 юаняў, што на 8,7% больш у параўнанні з папярэднім годам.

Нагадаем, за 2017 год эканоміка Кітая стала другой сярод найбуйнейшых эканомік свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках