4 траўня 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя блакуе пастаўкі расейскай нафты праз Басфор

5
Турцыя блакуе пастаўкі расейскай нафты праз Басфор
ФOТО: KONSTANTINOPOL.NET

У пратоцы сабраліся танкеры, якія нясуць на борце 39 мільёнаў барэляў "чорнага золата".

Пастаўкі расейскай нафты праз Чорнае і Міжземнае мора ў Еўропу пад пагрозай праз пастанову Турцыі змяніць правілы суднаходства праз Басфор і Дарданэлы, піша finanz.ru.

Ля ўваходу ў турэцкія пратокі, праз якія штогод правозіцца 120 млн тон нафты з Расеі, Казахстана і Азербайджана, утварыліся рэкордныя заторы з нафтавых танкераў.

Калі летам праходжання праток даводзілася чакаць 1-2 дні, то цяпер сярэдні тэрмін чакання на выхадзе з Чорнага мора складае 13 дзён, а на ўваходзе - 15, паведамляе Bloomberg са спасылкай на звесткі Tribecca Shipping.

У выніку кожны танкер, які перавозіць расейскую нафту, а затым вяртаецца ў порт для новай загрузкі, вымушаны амаль месяц праводзіць у чаканні ля мяжы турэцкіх тэрытарыяльных вод.

Затрымкі пачаліся ўвосень пасля таго, як у верасні Турцыя зрабіла больш жорсткім правілы навігацыі, пашырыўшы спіс суднаў, якія абавязаны выкарыстоўваць буксір у пратоках.

Да пачатку зімы ў заторы на выхадзе з Чорнага мора сабраліся танкеры, якія нясуць на борце 39 млн барэляў нафты, падлічылі ў Tribecca.

«Калі затрымкі прадоўжацца і ўзмоцняцца, міжземнаморскія нафтаперапрацоўчыя заводы вельмі хутка апынуцца ў складаным становішчы», - кажа дырэктар Facts Global Energy Джэймс Дэвіс.

Праз адставанне танкераў ад графіка адгрузкі адстае порт Новарасійск, праз які Расея прадае блізу 14% усёй нафты, якая сыходзіць на экспарт, або блізу 720 тысяч барэляў за дзень.

Згодна з планам Мінэнэрга РФ, які прыводзіць Reuters, у першым квартале на экспарт меркавалася адправіць 61,7 тон нафты, з якіх 8,6 млн тонаў - праз Новарасійск.

Альтэрнатыўны маршрут для танкераў у Еўропу - праз Балтыйскае мора. Сумарна парты Прыморск і Усць-Луга за студзень-сакавік павінны адгрузіць 18,8 млн тонаў, або кожны трэці барэль, прададзены за мяжу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках