4 траўня 2024, Субота, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску чалавек у масцы хадзіў па кватэрах і правяраў, ці замкнутыя дзверы

6
Відэафакт: У Менску чалавек у масцы хадзіў па кватэрах і правяраў, ці замкнутыя дзверы

Пра дзіўнага мужчыну паведамілі жыхары шматпавярховага дома ў мікрараёне Лебядзіны.

У Viber-чаце аднаго са шматпавярховых дамоў у мікрараёне Лебядзіны ў Менску з'явілася папераджальнае паведамленне пра нейкага грамадзяніна, які ўночы 22 студзеня хадзіў па кватэрах і тузаў дзвярныя ручкі - спрабаваў знайсці незамкнёныя дзверы, піша onliner.by.

Чалавек, зразумела, трапіў на камеры. Праўда, на самім запісе ён толькі ездзіць у ліфце з нацягнутым на твар шалікам і працірае за сабой кнопкі - самі спробы пранікнуць у чужое жытло на запіс не патрапілі. Відэа было апублікаванае ў Telegram-канале «Будні рыэлтара».

Твар мужчыны можна разглядзець хіба што ў момант выхаду з ліфта: у гэты момант шалік трохі спаўзае з твару. У кабіне мужчына націскае на кнопку без пальчаткі, але тут жа працірае табло - мабыць, каб не пакідаць адбіткаў. З паведамленняў жыхароў, скрадзена ў гэты вечар нічога не было, таму ў міліцыю яны пастанавілі не звяртацца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках