4 траўня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Улады хаваюць месцазнаходжанне Урбановіча і Нікалайчык

4
Леанід Кулакоў: Улады хаваюць месцазнаходжанне Урбановіча і Нікалайчык
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывісты дзяжураць у судах Менска, каб не дапусціць правакацый.

Учора пасля акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскі каля ўкраінскай амбасады ў Менску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык. Затрыманне адбылося пасля ўскладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку.

Сітуацыю для сайта Charter97.org пракаментаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў:

- Учора ўвечары мы патэлефанавалі ў РАУС Цэнтральнага раёна. Але там сказалі, што затрыманых актывістаў там няма.

Пазней мы звязаліся з Вольгай Нікалайчык. Яна паведаміла, што яе і Дзяніса Урбановіча вязуць у ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

Сёння павінен адбыцца суд. Але дзе і калі - ніхто не ведае. Беларускія суды і міліцыя - яны непрадказальныя. Актывістаў могуць судзіць як на месцы затрымання, гэта значыць у судзе Цэнтральнага раёна, так і на месцы жыхарства.

Ні ў адной з інстанцыі нам не даюць адказу, дзе знаходзяцца Нікалайчык і Урбановіч. Атрымліваецца, што ўлады хаваюць іх месцазнаходжанне. Суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня сказала нам, што нічога не ведае пра лёс затрыманых і калі яна і будзе іх судзіць - то толькі пасля абеду.

У выніку мы падзяліліся: частка актывістаў дзяжурыць у судзе Цэнтральнага раёна, іншая частка - у судзе Першамайскага раёна.

Хацелася б, каб улады Украіны звярнулі ўвагу на гэтае самавольства. Як жа так: актывісты ўскладаюць кветкі да помніка вялікага сына Украіны ў дзень, калі загінуў чалавек, які афіцыйна атрымаў ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі годнасць Героя Украіны - а іх за гэта арыштоўваюць і хаваюць іх месцазнаходжанне. Мяркую, што ўкраінскі бок павінен адрэагаваць на гэтае беззаконне.

Словы Леаніда Кулакова пацвердзіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

- ЦІП на Акрэсціна адмаўляецца даваць інфармацыю пра месцазнаходжанне Урбановіча і Нікалайчык. Цяпер трымаем вахты, чакаем іх у раённых судах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках