4 траўня 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЭА: Сапраўдны бум сланцавай здабычы нафты яшчэ наперадзе

9
Кіраўнік МЭА: Сапраўдны бум сланцавай здабычы нафты яшчэ наперадзе

Сланцавая рэвалюцыя ў ЗША прывядзе да значных наступстваў у сусветнай энэргетыцы і эканоміцы.

Пра гэта падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе выказаўся Фаціх Бірал, выканаўчы дырэктар Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, паведамляе ТАСС.

«Калі хто-небудзь думае, што мы цалкам усвядомілі ўплыў сланцавай рэвалюцыі, ён здзяйсняе вялікую памылку. Усё яшчэ наперадзе, мы яшчэ ўбачым, як паўплывае сланцавая рэвалюцыя на здабычу нафты і газу ў ЗША. Гэта прывядзе да значных наступстваў у энэргетыцы, эканоміцы і не толькі», - адзначыў Бірал.

З ягоных слоў, на мінулым форуме ў Давосе прадставілі няправільную ацэнку росту вытворчасці сланцавага газу ў ЗША. Замест прагназаваных 1,5 млн бар на дзень здабыча ў ЗША вырасла да 2,1 млн.

«Але ў гэтым, 2019 годзе, давайце яшчэ раз звернем асаблівую ўвагу на амерыканскі сланец, бо некаторыя назіральнікі летась, па-мойму, зрабілі няслушныя здагадкі, недаацанілі рост [здабычы сланцавай нафты] у ЗША», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках