4 траўня 2024, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пагоршыла становішча ў рэйтынгу найлепшых краін свету

5
Беларусь пагоршыла становішча ў рэйтынгу найлепшых краін свету

Першае месца ў рэйтынгу, у які ўвайшлі 80 краін, займае Швэйцарыя.

Часопіс US News&World Report апублікаваў штогадовы рэйтынг 80 найлепшых краін свету.

Краіны ацэньваліся паводле дзевяці крытэраў: развіццё турыстычнай галіны, інавацый, сацыяльнай сферы, культуры, тэмпаў росту эканомікі, адкрытасць для бізнэсу, агульны ўзровень жыцця насельніцтва, а таксама сіла і ўплыў на сусветнай арэне, гістарычная спадчына.

Першае месца ў рэйтынгу, у які ўвайшлі 80 краін, займае Швэйцарыя.

За ёй ідуць Японія (паднялася на тры радкі), Канада (апусцілася на адзін радок), Нямеччына (апусцілася на адзін радок), Вялікая Брытанія (апусцілася на адзін радок), Швэцыя і Аўстралія, якая апярэдзіла ЗША. Замыкаюць спіс Ангола (78-е месца), Іран (79-е) і Ірак (80-е). У пералік таксама трапілі Латвія (55 месца), Украіна (65-е месца), Казахстан (68-е месца) і Беларусь (73-е месца).

Нагадаем, летась Беларусь была на 72-м.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках