4 траўня 2024, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім элітам адрэжуць шляхі ўцёкаў у Еўропу

24
Расейскім элітам адрэжуць шляхі ўцёкаў у Еўропу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Еўразвяз пачынае радыкальную рэформу.

Улады Еўразвязу запускаюць маштабную рэформу праграмы інвестыцыйных віз, у рамках якой дзяржавы ЕЗ прадавалі грамадзянства і віды на жыхарства заможным выхадцам з Расеі, краін Азіі і былога СССР, піша finanz.ru.

Як паведамляе Financial Times, Еўракамісія падрыхтавала пакет рэкамендацый для краін-чальцоў, у якім настойліва патрабуе ўзмацніць жорсткасць праверкі прэтэндэнтаў на атрыманне «залатых» віз і пашпартоў у абмен на куплю нерухомасці або іншыя ўкладанні ў эканоміку.

«Схемы прадстаўлення грамадзянства і пражывання інвестараў ствараюць цэлы шэраг рызык для дзяржаў-чальцоў і для супольнасці агулам, - гаворыцца ў дакуменце. - Гэтыя рызыкі датычацца, дарэчы, бяспекі, уключаючы магчымасць пранікнення ў ЕЗ арганізаваных злачынных груповак, росту карупцыі і ўхілення ад выплаты падаткаў».

Пры гэтым прыватныя кампаніі, якія працуюць на Кіпры і на Мальце супольна з урадамі, не маюць ніякіх юрыдычных абавязацельстваў у правядзенні праверак у адпаведнасці з нормамі ЕЗ для барацьбы з адмываннем, падкрэслівае ЕК.

Ініцыятарам рэформы стаў еўракамісарыят у пытаннях юстыцыі. Яго кіраўніца Вера Юрава ў жніўні наракала, што «злачынцы ставяць пад пагрозу бяспеку Еўропы, бо хочуць адмыць тут свае капіталы», у дадатак, што «ЕЗ не павінен станавіцца сховішчам для карупцыі і брудных грошай».

На ацэнку Global Witness і Transparency International, за 10 гадоў продаж пашпартоў і залатых віз прынёс у Еўропу 25 млрд еўраў.

Як паведамляў Der Spiegel, пад прыцэл ЕК патрапілі перш за ўсё Грэцыя, Кіпр і Мальта, дзе галоўнымі пакупнікамі грамадзянства сталі расейцы і грамадзяне былых савецкіх рэспублік.

Паводле звестак урада Мальты, кожны другі ўдзельнік праграмы «Грамадзянства за інвестыцыі», якая дзейнічае з 2013 года, як мяркуецца, выявіўся выхадцам з РФ.

Сярод тых, хто заплаціў за ўдзел 650 тысяч еўраў, інвеставаў не менш за 350 тысяч еўраў у нерухомасць і не менш за 150 тысяч - у зацверджаныя ўрадам аблігацыі за апошнія 3 гады, больш за 700 чалавек з тыповымі расейскімі імёнамі і прозвішчамі - поўныя цёзкі буйных бізнэсоўцаў і чыноўнікаў, у тым ліку фігурантаў спісу Forbes.

Сярод іх - заснавальнік і суўладальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж з сямейнікамі, уладальнік інвестыцыйнай кампаніі O1 Group Барыс Мінц, суўладальнік холдынгавай кампаніі ICT Holding Аляксандр Несіс. Усе трое ўваходзяць у расейскі спіс Forbes з багаццем 1,1, 1,3 і 2,4 млрд даляраў адпаведна.

Мальтыйцамі таксама сталі цёзкі найбуйнейшага вытворцы гарэлкі ў Расеі, суўладальніка Beluga Group Аляксандра Мячэціна, аднаго з найбуйнейшых расейскіх землеўладальнікаў Ігара Худакормава і Аляксея Марэя - галоўнага кіраўніка дырэктара і намесніка старшыні праўлення «Альфа-банка», які ў лістападзе 2017 года пакінуў свае пасады ў сувязі з пераездам сям'і ў Лондан.

Таксама ў спісе - меркаваная сям'я ўладальніка буйной дэвелаперскай кампаніі ФСК «Лідар» Уладзіміра Вароніна, цёзкі топ-мэнэджараў «Лабараторыі Касперскага», гендырэктара золатаздабывальнай кампаніі «Полюс» Паўла Грачова, уключанага ў рэйтынг топ-25 самых высокааплатных мэнэджараў Расеі часопіса Forbes; Дзмітрый Дойхен і Мікалай Фартушняк - сузаснавальнік найбуйнейшай сеткі крамаў спорттавараў «Спортмайстар»; брат экс-міністра транспарту Расеі, памочніка прэзідэнта Расеі Ігара Лявіціна Леанід з сям'ёй і многія іншыя.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках