4 траўня 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара «Маладога Фронту» аштрафавалі за акцыю памяці Міхаіла Жызнеўскага

3
Лідара «Маладога Фронту» аштрафавалі за акцыю памяці Міхаіла Жызнеўскага
ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ
ФОТА: NN.BY

Пастанову вынес суд Цэнтральнага раёна Менска.

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык штрафам за акцыю памяці беларускага героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага, якая прайшла 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнку, паведамляе «Белсат».

Вольга Нікалайчык атрымала 40 базавых адзінак штрафу (1020 рублёў), Дзяніс Урбановіч - 50 базавых адзінак (1275 рублёў).

Акцыя, якая была прымеркаваная да гадавіны гібелі на Майдане М. Жызнеўскага, адбылася ўвечары 22 студзеня, у ёй узялі ўдзел 7 чалавек. Актывісты прынеслі да помніка Тарасу Шаўчэнку фота Жызнеўскага, запалілі свечкі, а таксама выступілі з кароткімі прамовамі. Пасля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Нікалайчык і Урбановіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках