4 траўня 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч: Расея пачала працу над інвентарызацыяй «саюзнай дамовы» з Беларуссю

41
Бабіч: Расея пачала працу над інвентарызацыяй «саюзнай дамовы» з Беларуссю
МІХАІЛ БАБІЧ

Расейская частка групы прыступіла да працы.

Расейскія прадстаўнікі супольнай з Беларуссю міжурадавай рабочай групы ў паглыбленні інтэграцыі прыступілі да інвентарызацыі дамовы аб «саюзнай дзяржаве». Пра гэта заявіў у сераду журналістам спецпрадстаўнік прэзідэнта Расеі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларуссю, пасол Міхаіл Бабіч.

«Расейская частка групы прыступіла да працы. Цяпер ідзе інвентарызацыя ўсіх раздзелаў «саюзнай дамовы» па блоках: эканамічны, сацыяльны, у органах дзяржаўнага кіравання, у пытаннях бяспекі і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Усе аспекты дамовы, закладзеныя ў 1999 годзе, разглядаюцца адпаведнымі органамі ўлады [у Расеі]», - адзначыў амбасадар РФ падчас адказу на пытанне ТАСС.

Бабіч звярнуў увагу, што «асаблівасць гэтай працы палягае ў тым, што пяць гадоў таму была падпісаная еўразійская дамова». «Частка палажэнняў саюзнай дамовы ўжо канфіскаваная і пераведзеная на еўразійскі ўзровень. Таму тут важна не дубляваць паўнамоцтвы, перададзеныя Еўразійскім органам, а захаваць у рамках саюзнай дамовы тыя прававыя стасункі, якія павінны быць у двухбаковым фармаце», - сказаў кіраўнік расейскай дыпмісіі.

Амбасадар паведаміў, што як толькі прапановы будуць зведзеныя, расейскі бок прапануе паглядзець іх беларускім партнёрам і выказаць свае заўвагі і прапановы. «Разлічваем, што і беларускі бок зробіць тое самае», - сказаў Бабіч. «Потым ужо мы правядзем супольнае пасяджэнне рабочай групы, дзе прадметна размяркуем задачы для таго, каб знайсці ўсе развязкі ў рамках праекта [прапаноў аб інтэграцыі] для дакладу Лукашэнку і Пуціну», - заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расеі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках