4 траўня 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: ЕЗ не збіраецца мяняць сусветны парадак ва ўгоду РФ

1
Мінабароны: ЕЗ не збіраецца мяняць сусветны парадак ва ўгоду РФ

Заклікі РФ усталяваць новы сусветны парадак не знойдуць водгуку ў Еўропы.

Міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляйен на палях Давоскага форуму заявіла, што заклікі Расеі ўсталяваць новы сусветны парадак не знойдуць водгуку ў Еўропы. Пра гэта паведамляе «Укринформ».

Пры гэтым, са слоў міністра, цікавасць еўрапейскай супольнасці і ФРГ заключаецца ў тым, каб пераканаць Расею гуляць паводле правілаў, між іншым, паважаць суверэнітэт іншых краін.

«Крэмль часам кажа пра неабходнасць устанавіць новы парадак і правілы. Не, у нас ужо ёсць парадак, і ён добры... Расея не паважае слабасць. Не трэба ўпадаць у зман і імкнуцца быць мілымі. Мы павінны нарошчваць уласную сілу, паказваць устойлівасць у пытаннях каштоўнасцяў, у адваротным выпадку Расея ніколі-ніколі не будзе вас паважаць», - падкрэсліла кіраўніца абароннага ведамства Нямеччыны.

Разам з тым яна прапануе быць цярплівымі, выбудоўваючы ўласнае дзеянне, але таксама выяўляць «дастатковую павагу».

Ляен падкрэсліла, што анэксія Крыма, гібрыдная вайна супраць Украіны сталі спачатку «сапраўдным шокам», бо да гэтага існавала ілюзія з нагоды магчымасці будаўніцтва вялікага еўрапейскага дома. Пасля 2014 года, са слоў палітыка, давялося адаптавацца да рэальнасці.

Акрамя таго, міністарка абароны ФРГ дадала, што нямецкая канцлерка Ангела Мэркель і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ведаюць адзін аднаго 15 гадоў, прычым «вельмі добра», маюць зносіны без перакладчыка, а апошнім часам размаўляюць ледзь не кожны тыдзень.

Нагадаем, у траўні ў NATO заявілі, што Расейская Федэрацыя (РФ) спрабуе змяніць сусветны парадак, выкарыстоўваючы прапаганду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках