4 траўня 2024, Субота, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія аплаціць усе анкалагічныя аперацыі сваім грамадзянам

6
Арменія аплаціць усе анкалагічныя аперацыі сваім грамадзянам
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Усе анкалагічныя аперацыі ў краіне будуць праходзіць за кошт дзяржавы.

У Арменіі ўсе аперацыі пры злаякасных пухлінах будуць ажыццяўляцца за кошт дзяржавы. Пра гэта заявіў у сераду, 23 студзеня, міністр аховы здароўя краіны Арсен Тарасян. Спецыяльна на гэтыя мэты у 2019 годзе істотна павялічаць фінансаванне медыцынскіх паслуг у сферы анкалогіі - павелічэнне складзе 700 млн драмаў (блізу 1,27 млн еўраў), паведамляе DW.

«Асноўная частка сродкаў будзе накіраваная на фінансаванне аперацый пры анкалагічных захворванняў, якія цалкам будуць ажыццяўляцца ў рамках дзяржзамовы, але толькі ў тых медустановах, якія абярэ Міністэрства аховы здароўя», - адзначыў Тарасян. Пры гэтым упершыню дзяржава аплаціць і паслугі прамянёвай тэрапіі.

У Арменіі ў канцы студзеня пачне працаваць новы ўрад, ён, са слоў прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, «фактычна сфармаваны». У той жа час колькасць міністэрстваў будзе скарочана з 17 да 12 - будуць скасаваныя міністэрствы дыяспары і яшчэ некалькі.

Альянс «Мой крок» лідара руху пратэсту Нікола Пашыняна выйграў пазачарговыя парламенцкія выбары 9 снежня. Каб дамагчыся роспуску старога парламента і правесці датэрміновыя выбары, прэм'ер Пашынян падаў у адстаўку, пасля чаго парламент двойчы не выбраў кіраўніка ўрада і, у адпаведнасці з канстытуцыяй, быў распушчаны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках