4 траўня 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад устанавіў кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай на 2019 г.

8
Урад устанавіў кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай на 2019 г.
АРХІЎНАЕ ФОТА

У 2019-м для маючых патрэбу плануецца здаць 1489 квадратных метраў жылля.

Сёння ўрад зацвердзіў кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, на 2019 год. У першым квартале сярэдні кошт «квадрата» для маючых патрэбу складзе 924 рублі, але да канца года ён вырасце да 1020 рублёў, паведамляе tut.by.

У 2019-м для маючых патрэбу плануецца здаць 1489 квадратных метраў жылля. Гэта 37% ад агульнай колькасці жылля, якое ўзвядуць сёлета.

Ільготныя катэгорыі грамадзян, якія могуць разлічваць на падтрымку дзяржавы пры будаўніцтве жылля, пералічаныя ва ўказах №13, 240 і 474. Да іх, напрыклад, належаць шматдзетныя сем'і з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі, дзеці-сіроты, якія засталіся без апекі бацькоў. Жыллё з дзяржпадтрымкай таксама даступнае асобным катэгорыям сілавікоў. Каб атрымаць субсідыю на будаўніцтва, трэба таксама стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

У першым квартале 2019 года сярэдняя цана «квадрата» для маючых патрэбу складзе 924 рублі, а да канца года вырасце да 1020 рублёў.

Нагадаем, сёлета на фінансаванне жылля з дзяржпадтрымкай планавалася накіраваць 550 млн рублёў. З іх Беларусбанк павінен вылучыць 395 млн рублёў, Белаграпрамбанк - 30 млн, БПС-Ашчадбанк - 50 млн, Белінвестбанк - 55 млн, Прыорбанк - 10 млн, Банк БелВЭБ - 10 млн. Але ў сувязі з тым, што Лукашэнка даручыў забяспечыць шматдзетныя сем'і жыллём за два гады, спатрэбіцца дадатковае фінансаванне з боку камерцыйных банкаў у суме 118,7 млн рублёў.

Акрамя гэтага, пастановай таксама вызначана доля агульнай плошчы шматкватэрных энэргаэфектыўных жылых дамоў у агульным аб'ёме ўведзенага ў эксплуатацыю жылля (без уліку індывідуальных жылых дамоў). У параўнанні з мінулым годам яна павялічылася на 10% і склала 90%.

Нагадаем, будаўнічая галіна паставіла задачу перайсці да будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, сацыяльных аб'ектаў і адміністрацыйных будынкаў толькі ў энэргаэфектыўным выкананні. Пры праектаванні і будаўніцтве - прадугледжваць максімальнае выкарыстанне электрычнай энэргіі ў жылым фондзе для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках