5 траўня 2024, Нядзеля, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыж можа захаваць кантроль над менскім «Дынама»

3
Чыж можа захаваць кантроль над менскім «Дынама»
ЮРЫЙ ЧЫЖ

Але не выключана, што новага ўласніка ў «Дынама» працягнуць шукаць.

Як стала вядома Tribuna.com, бізнэсовец Юрый Чыж можа захаваць кантроль над менскім «Дынама».

На сённяшні дзень гэта адзін з самых імаверных варыянтаў развіцця падзей. Пра прычыны такой пастановы не паведамляецца. Не выключана, што новага ўласніка працягнуць шукаць.

Нагадаем, у канцы жніўня з'явілася інфармацыя, што Чыж прадасць менскае «Дынама». Паведамлялася, што пра новага ўладальніка клуба можа стаць вядома да канца года.

Новым уладальнікам магла стаць адна з дзяржаўных структур або прыватная кампанія, як мяркуецца, з сферы IT.

Пазней tut.by паведаміў, што новым уладальнікам менскага «Дынама» можа стаць расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцарыеў, беларускі бізнэсовец Уладзімір Япрынцаў або IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках