5 траўня 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын канстатаваў правал эканамічных прагнозаў урада РФ

4
Кудрын канстатаваў правал эканамічных прагнозаў урада РФ
ФОТА: REUTERS

Макраэканамічныя прагнозы ўрада на 2018 год зноў аказаліся не выкананыя.

Нягледзячы на рэзкі рост коштаў нафты, перавышалі 80 даляраў за барэль у канцы года, ніводны з трох ключавых макрапараметраў не ўпісаўся ў мэты, закладзеныя ўладамі РФ, паведамляе finanz.ru.

Такая папярэдняя ацэнка Падліковай палаты РФ, якую прадставіў кіраўнік ведамства Аляксей Кудрын.

Першапачаткова - яшчэ ў верасні 2017-га - Мінэканамразвіцця прагназавала паскарэнне эканамічнага росту да 2,1%. Восенню 2018-га мэту знізілі да 1,8%, але і яе дасягнуць не ўдалося: ВУП дадаў толькі 1,5%, а ў параўнанні з 2017-м годам нават запаволіўся (тады рост ацанілі ў 1,7%).

Інфляцыя перавысіла афіцыйны прагноз амаль удвая: яшчэ ў кастрычніку МЭР закладвала яе на ўзроўні 2,7%, але рэзкі рост коштаў на прадукты ў канцы года, амаль 20-працэнтнае падзенне рубля і падрыхтоўка рытэйлераў да павышэння ПДВ узнялі выніковы паказчык да 4,2% .

Пералом трэнду на падзенне ўзроўню жыцця таксама застаўся ў марах. Згодна з прагнозам МЭР гадавой даўнасці, рэальныя наяўныя даходы насельніцтва, якія падалі чатыры гады запар, павінны былі выйсці ў плюс на 2,3%.

У кастрычніку 2018-га планку паднялі да 3,4%, але вынік быў сумным: да канца лістапада даходы зноў пачалі зніжацца (на 0,1% за 11 месяцаў), а паводле вынікаў года рост калі і будзе, то не перавысіць 0,4%, ацэньвае СП.

«Ураду пакуль даводзіцца пачынаць з нізкага старту», - дыпламатычна піша Кудрын.

Але на справе нізкі старт працягваецца ўжо больш за 10 гадоў. З 2008-га расейская эканоміка вырасла толькі на 7%, тады як сусветная - на 40%, указвае галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова.

2019-ы год прынясе новыя цяжкасці: павышэнне ПДВ раўнасільнае канфіскацыі 600 млрд рублёў з кішэняў спажыўцоў, якім давядзецца зацягнуць паясы яшчэ на 1-1,3%, а пенсійная рэформа пазбавіць выплат 2 млн чалавек, адрэзаўшы 0,3 адсоткавага пункта ад рэальных даходаў насельніцтва, падлічыў аналітык Райффайзенбанка Станіслаў Мурашоў.

Зэканомленыя сродкі ўрад мае намер накіраваць на нацыянальныя праекты, дзякуючы якім, як мяркуе МЭР, рост эканомікі паскорыцца да сярэднесусветных тэмпаў і перавысіць 3% пачынаючы з 2021 года.

Але анансаваны інвестыцыйны «прарыў» не ўтрымлівае нічога новага. У 2013-18 гг урад ужо выдаткаваў 75 млрд даляраў на розныя інфраструктурныя будоўлі, нагадвае Арлова. Эфект на эканамічны рост быў блізкім да нуля, а сумарны аб'ём інвестыцый абрынуўся на 1% адносна ўзроўню 10-гадовай даўніны.

Праблема яшчэ і ў тым, як выдаткоўваюцца грошы, кажа Арлова: доля укладанняў у машыны і абсталяванне за пяць гадоў знізілася з 38% да 32%, а ў развіццё ўласных тэхналогій (аб'екты інтэлектуальнай уласнасці) склала толькі 3%. Гэта самы нізкі ўзровень сярод краін АЭСР, канстатуе Арлова.

У цудоўны эканамічны «прарыў», анансаваны Уладзімірам Пуціным і распісаны МЭР на найбліжэйшыя 6 гадоў, не верыць ні адзін з 25 прафесійных прагназістаў, якія бралі ўдзел у кастрычніцкім апытанні ВШЭ: кансэнсус-прагноз экспэртаў абяцае Расеі працяг стагнацыі з тэмпамі росту не вышэй 1,4 -1,8%.

З міжнародных арганізацый ледзь не самы аптымістычны прагноз па Расеі на 2019 г. дае Міжнародны валютны фонд, які чакае 1,8% росту (супраць 1,3% у базавым сцэнары МЭР).

Але нават калі гэты прагноз спраўдзіцца, па хуткасці развіцця эканомікі Расея зойме 153-е месца ў свеце, указвае загадчык аддзела рынкаў капіталу ІМЭМА РАН Якаў Міркін.

Сусветная эканоміка, як мяркуе фонд, працягне расці ўдвая хутчэй за расейскую - на 3,6%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках