4 траўня 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Манафорт дзяліўся звесткамі штаба Трампа з расейскім партнёрам

1
Манафорт дзяліўся звесткамі штаба Трампа з расейскім партнёрам

Гэтая канфідэнцыйная інфармацыя была перададзеная пракуратуры адвакатам паліттэхнолага.

Былы памочнік Дональда Трампа Пол Манафорт падзяліўся звесткамі апытанняў грамадскай думкі, якія праводзіў выбарчы штаб рэспубліканскага кандыдата ў прэзідэнты ў 2016 годзе, з бізнэс партнёрам, што меў сувязі з расейскай выведкай. Імя партнёра - Канстанцін Кілімнік, паведамляе «Радыё Свабода».

Манафорт шмат гадоў працаваў з ім у Кіеве, выконваючы кансалтынгавыя паслугі «Партыі рэгіёнаў» былога прэзідэнта Януковіча.

Гэтая канфідэнцыйная інфармацыя была перададзеная пракуратурай абаронцам Манафорта і змяшчалася ў дакуменце, які адвакаты падалі ў суд. Праз тэхнічную памылку закрытыя звесткі не былі схаваныя і сталі прадметам галоснасці. Гэтыя звесткі сталі падставай для новых пытанняў пра кантакты і магчымае супрацоўніцтва паміж людзьмі з атачэння кандыдата ў прэзідэнты Трампа і прадстаўнікамі Крамля.

Таксама стала вядома, што Манафорт «шматкроць» абмяркоўваў з Кілімнікам «мірны план урэгулявання канфлікту ва Украіне». Спецпракурор Робэрт Мюлер, які вядзе расследаванне меркаванай змовы паміж Трампам і Крамлём, высвятляе, сярод іншага, ці спрабавала Масква схіліць Трампа да пасрэдніцтва паміж Расеяй ды Украінай.

Пол Манафорт узначальваў выбарчы штаб Трамп з канца вясны да канца лета 2016 года. Роберт Мюлер мае намер прыцягнуць яго да адказнасці за дачу фальшывых сведчанняў следству і за ўтойванне даходаў, атрыманых ад лабісцкай дзейнасці. Манафорта адмаўляе сваю віну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках