11 траўня 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія валейбалісты могуць выйсці на чэмпіянат Еўропы

Беларускія валейбалісты могуць выйсці на чэмпіянат Еўропы

Для гэтага беларусам трэба перамагчы сёння нарвежцаў з любым лікам.

У заключным матчы ў групе «Е» кваліфікацыі на ЧЕ-2019 па валейболе сярод мужчынскіх каманд каманда Беларусі згуляе ў гасцях з нарвежцамі.

Перамога з любым лікам гарантуе нашым суайчыннікам тур на чэмпіянат Еўропы, паведамляе pressball.by.

Параза з лікам 2-3 скіроўвае беларусаў на другое месца - у гэтым выпадку для выхаду на «Еўра» ім трэба трапіць у пяцёрку найлепшых з сямі каманд, якія таксама зоймуць у групах другія месцы.

Параза з лікам 1-3 ці 0-3 па партыях пакідае каманду Беларусі без фінальнай часткі ЧЕ-2019.

Група «Е»: Гішпанія - 14 балаў (6 матчаў), Беларусь - 11 (5), Нарвегія - 8 (5), Грузія - 0 (6).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках