5 траўня 2024, Нядзеля, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаман з Якуціі - Пуціну: Сыходзь, Уладзімір Уладзіміравіч, добраахвотна

24
Шаман з Якуціі - Пуціну: Сыходзь, Уладзімір Уладзіміравіч, добраахвотна
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ

Аляксандр Габышаў заявіў, што зноў збірае свой атрад.

Шаман з Якуціі Аляксандр Габышаў запісаў відэазварот да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, якога ён раней ішоў выганяць з Крамля. У інтэрв'ю выданню «Якутия.Инфо» ён заявіў, што не мае намеру спыняць свой паход у Маскву, а плануе зноў сабраць свой атрад і адправіцца ў дарогу. Скончыць сваю місію Габышаў плануе да 2021 года. Старт руху будзе дадзены на тым месцы, дзе раней шаман быў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі - на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

Габышаў адзначае, што ягоны паход на Маскву будзе насіць выключна мірны характар і «ніводзін волас не ўпадзе, ніводная кропля крыві ў Пуціна не пральецца». Сваіх прыхільнікаў ён заклікаў нікому не помсціць, а ўсім дараваць. Шаман адзначыў, што неўзабаве ўвесь ягоны атрад збіраецца ў Якуцку і ён мае намер сустрэцца з тымі, хто яго падтрымлівае і абмеркаваць далейшыя планы.

Шаман таксама адказаў мясцовым уладам, якія крытыкавалі паход і сцвярджалі, што ў Габышава праблемы ў асабістым жыцці і яго атачаюць «сумнеўныя людзі, якія ім карыстаюцца». Напрыклад, кіраўніку рэспублікі Айсену Мікалаеву ён прапанаваў далучыцца да ліку сваіх прыхільнікаў і стаць «першым несумнеўным чалавекам побач», а таксама «запрасіць каманду», каб быць «светлымі людзьмі» ў ягоным атачэнні. На думку шамана, чыноўнікі «проста баяцца ўлады дэмана» і таму жывуць не паводле сумлення. Вызваліўшыся ад гэтага, яны змогуць служыць свайму народу.

Аляксандр Габышаў упэўнены, што «ўсе простыя людзі Расеі за яго» і не баіцца абвінавачванняў у экстрэмізме. У каментарах абвінавачванні ў неадэкватнасці, прэтэнзіі паліцыі і ФСБ і спробы адправіць яго на прымусовае лячэнне, шаман назваў «вяртаннем карнай медыцыны позняга СССР». Нягледзячы на гэта, ён паабяцаў, што будзе адданы сваім перакананням і прадоўжыць свой паход.

«Сыходзь, Уладзімір Уладзіміравіч, добраахвотна. У адстаўку. Гэта будзе шчасце для Расеі, для Якуціі, для ўсяго свету. І ніхто вас не кране. Ніводзін волас з вас не ўпадзе, ніводная кропля крыві не пральецца. Помсціць - грэх», сказаў ён у сваім звароце да Пуціна.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках