24 траўня 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка – уладам: Хлопцы, трэба жыць на сродкі

28
Леанід Заіка – уладам: Хлопцы, трэба жыць на сродкі
ЛЕАНІД ЗАІКА

Чаму Мінфін Беларусі абвесціў пра страты вялікіх грошай?

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч ацаніў страты ад падатковага манеўру РФ на $ 800 мільёнаў за два гады: «400 мільёнаў сёлета і 400 мільёнаў налета».

У беларускіх уладаў існуе невялікая надзея, што ў снежні Аляксандр Лукашэнка здолее дамовіцца з Уладзімірам Пуціным пра выплату кампенсацыі. Але што калі гэтага не адбудзецца?

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў каментары UDF.BY адзначыў, што катэгарычна не згодны з фармулёўкай беларускіх уладаў, якія будуць размаўляць пра страты ад падатковага манеўру.

«Гэта не страты. Гэта грошы, якія справядліва належаць расейскім падаткаплацельнікам. У Расеі дзейнічала цалкам не навуковая формула экспартнай мыты. Так, яе ўлады схільныя красці ў свайго насельніцтва, але ў тэорыі падатковы манеўр – лагічная пастанова», – упэўнены эканаміст.

Заіка не бачыць трагедыі ў тым, што Беларусь страціць за два гады $ 800 мільёнаў.

«Гэта 80 даляраў на грамадзяніна за два гады. 3,3 даляра на месяц. Не разумею, чаму з боку ўладаў пачынаецца філасофска-трагічная пастаноўка пытання. Беларусі трэба ўсё расставіць на свае месцы. Ляснулі ВУП, жывем за кошт замежных крэдытаў, плацім $ 3-4 мільярды за год для абслугоўвання пазыкаў (магчымая кампенсацыя за падатковы манеўр ў разы меншая!) і глядзім у бок Расеі: дайце грошай. І, дарэчы кажучы, пры гэтым павышаем сабе заробак – а ў расейцаў летась прыросту амаль не было», – заявіў эксперт.

Заіка нават бачыць ва ўзніклай сітуацыі пазітыў.

«Таму што трэба жыць на сродкі. А ў нас любяць лічыць чужыя грошы. Хлопчыкі і дзяўчаткі, давайце прызнаемся, мы вядзем дрэнную эканоміку, дрэнна працуем», – сказаў эканаміст.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках