18 траўня 2024, Субота, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Я быў у Менску і бачыў, якія каналы там транслююцца

23
Зяленскі: Я быў у Менску і бачыў, якія каналы там транслююцца

Прэзідэнт Украіны хацеў бы, каб у Беларусі трансляваліся некалькі ўкраінскіх тэлеканалаў.

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў падчас прэс-марафону 10 кастрычніка, адказваючы на пытанне карэспандэнткі «Белсата» Адэлі Дубавец.

«Я вельмі хачу, каб людзі, якія жывуць у Беларусі, не мелі інфармацыйнага вакууму з нагоды таго, што адбываецца ва Украіне, мелі іншы погляд. Я разумею, трансляцыя якіх каналаў ідзе ў Беларусі, бо я шмат разоў быў у Менску і бачыў, якія каналы там транслююцца», – заявіў украінскі прэзідэнт.

Ён адзначыў, што хацеў прапанаваць кіраўніку Беларусі запуск перш за ўсё забаўляльных каналаў, але, паводле ягоных словаў, Лукашэнка пагадзіўся і на трансляцыю тых, якія асвятляюць палітычныя тэмы.

Уладзімір Зяленскі мяркуе, што на беларускі рынак павінны выйсці перш за ўсё самыя рэйтынгавыя каналы, дзе «ёсць якасны прадукт – якасныя серыялы, якасныя праграмы, якасныя навіны».

У лютым 2019 года ў Беларусі пачаліся трансляцыі ўкраінскага дзяржаўнага канала «UA TV». Пакуль гэта адзіны тэлеканал з Украіны, які транслюецца на беларускую тэрыторыю.

Нагадаем, 10 кастрычніка ў Кіеве Зяленскі даваў вялікі прэс-марафон, падчас якога павінен быў адказаць на пытанні 300 журналістаў. Прэс-канферэнцыя доўжылася больш за 14 гадзінаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках