24 траўня 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brexit: Брытанія прапанавала пагадненне пра свабодны гандаль

1
Brexit: Брытанія прапанавала пагадненне пра свабодны гандаль

Яно скасуе ўсе тарыфы на тавары паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ.

Вялікая Брытанія прапанавала ЕЗ перайсці да "скарочанага пагаднення пра свабодны гандаль", каб выйсці з патавай сітуацыі з Brexit і заключыць пагадненне пра выхад да канца кастрычніка.

Як паведамляе Еўрапейская праўда, пра гэта паведаміў брытанскі тэлеканал Sky News са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.

Паводле звестак тэлеканала, падчас перамоваў паміж брытанскімі і ірландскімі лідарамі Борысам Джонсанам і Леа Варадкарам былі зробленыя захады, накіраваныя на тое, каб адвярнуць увагу ад шырокамаштабнага пагаднення пра выхад і замест гэтага засяродзіцца на прамым пагадненні пра свабодны гандаль.

Хоць пагадненне пра свабодны гандаль не развяжа ўсіх пытанняў, суразмоўцы заявілі, што гэта "больш чысты і больш просты" падыход, які можа стаць асновай для больш шырокамаштабнага пагаднення.

Пагадненне пра свабодны гандаль паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ, хутчэй за ўсё, скасуе ўсе тарыфы на тавары паміж гэтымі тэрыторыямі. Аднак гэта не ліквідуе неабходнасці ва ўсіх мытных праверках, што з'яўляецца крытычным каменем спатыкнення на перамовах.

Інсайдары таксама натхнёныя пазітыўнай рэакцыяй на сённяшнія перамовы і мяркуюць, што падтрымка Варадкара можа быць вызначальнай для пераканання іншых еўрапейскіх лідараў падтрымаць пагадненне.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан настойвае на тым, што Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ 31 кастрычніка, і заяўляе, што ён "хутчэй памрэ ў канаве", чым запатрабуе новай адтэрміноўкі.

У Брусэлі адпрэчваюць новыя прапановы Вялікай Брытаніі пра Brexit, заяўляючы, што яны недастатковыя, каб стаць асновай для паўнавартаснага пагаднення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках