18 траўня 2024, Субота, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландыя і Вялікая Брытанія абвесцілі пра пазітыў у Brexit

Ірландыя і Вялікая Брытанія абвесцілі пра пазітыў у Brexit

Пагадненне магчымае да 31 кастрычніка.

Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар пасля сустрэчы з брытанскім калегам Борысам Джонсанам заявіў, што пагадненне пра Brexit можа быць заключанае да канца кастрычніка, каб дазволіць Злучанаму Каралеўству пакінуць Еўрапейскі звяз спарадкаваным чынам.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

Брытанскі прэм'ер-міністр сустрэўся з Варадкарам у Чэшыры ў чацвер у апошняй спробе прадухіліць выхад з ЕЗ без пагаднення або чарговай адтэрміноўкі.

"Я думаю, што для нас магчыма прыйсці да пагаднення, каб дазволіць Брытаніі пакінуць ЕЗ спарадкаваным чынам і зрабіць гэта да канца кастрычніка", – сказаў Варадкар ірландскім журналістам.

"Але ёсць шмат рэчаў, якія не знаходзяцца ў сферы майго кантролю", – дадаў ён.

Калі яго спыталі, хто пайшоў на саступкі, каб выйсці з тупіка, Варадкар адзначыў: "Я не думаю, што гэта трэба разглядаць у кантэксце таго, хто робіць саступкі ці хто з'яўляецца пераможцам і пераможаным, я не думаю, што гэта гульня, у якую кожны з нас хоча гуляць".

Лідары заявілі, што яны "бачаць шлях да магчымага пагаднення" і галоўны перамоўнік ЕЗ Мішэль Барні сустрэнецца са сваім брытанскім калегам Стывам Барклаем у Брусэлі ў пятніцу.

Фунт стэрлінгаў падскочыў на 1,5%, да $ 1,2387. Прыбытковасць брытанскіх 10-гадовых дзяржаўных аблігацый зафіксавала найбольшы аднадзённы рост амаль за чатыры гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках