18 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мяне спрабуюць пашчыпваць

20
Пуцін: Мяне спрабуюць пашчыпваць

Кіраўнік РФ паскардзіўся ў вузкім коле кіраўнікоў дзяржаваў СНД.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін апавёў, што яго «спрабуюць пашчыпваць» у кантэксце выказванняў пра лібералізм. Яго цытуе РІА Навіны ў пятніцу, 11 кастрычніка.

«Вы, напэўна, звярнулі ўвагу: спрабуюць мяне пашчыпваць з нагоды таго, што я казаў пра лібералізм. Нічога супраць лібералізму не маю, але ў нас ёсць свае традыцыі, стагоддзямі, устояныя культурныя формы ўзаемадзеяння. Чаму мы не павінны іх шанаваць, чаму не павінны развіваць гэта, падтрымліваць гэта? Няма ніякіх падставаў», – сказаў Пуцін на пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД у вузкім складзе.

У чэрвені ў інтэрв'ю Financial Times Уладзімір Пуцін заявіў, што ліберальная ідэя ў цяперашнім выглядзе зжыла сябе. На ягоную думку, гэта адбылося праз няздольнасць заходніх краінаў укараніць некаторыя яе элементы. Расейскі лідар прывёў у прыклад міграцыйны крызіс. Выказванне Пуціна выклікала крытыку ў асяроддзі высокапастаўленых палітыкаў. Напрыклад, кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што зжылі сябе «аўтарытарызм, культ асобы і ўлада алігархаў».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках