18 траўня 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру

9
Названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Абій Ахмед

(Абноўлена) Сёлета на ўзнагароду прэтэндаваў 301 кандыдат.

Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед.

Пастанову Нобелеўскі камітэт абвесціў сёння, 11 кастрычніка.

Эфіопскі прэм'ер быў узнагароджаны «за намаганні ў дасягненні міру і міжнароднага супрацоўніцтва і, сярод іншага, за ягоную катэгарычную ініцыятыву ва ўрэгуляванні памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй», гаворыцца ў пастанове журы, якую цытуе dw.com.

З 1998 да 2000 года доўжыўся эфіопска-эрытрэйскі ўзброены канфлікт за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Ахвярамі вайны, паводле ацэнак міжнародных назіральнікаў, сталі блізу 60 тыс. эфіёпаў і 40 тыс. эрытрэйцаў. Пасля заканчэння вайны паміж бакамі канфлікту назіралася напружанасць.

8 ліпеня 2018 года Ахмед і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі падпісалі дэкларацыю пра мір і сяброўства, у якой абвяшчалася пра спыненне стану вайны паміж дзвюма краінамі, яны таксама заявілі пра гатоўнасць супрацоўнічаць у шэрагу сфераў.

Узнагарода прысуджаецца за ўнёсак ва ўмацаванне міру на планеце.

Сёлета на ўзнагароду прэтэндаваў 301 кандыдат – 223 чалавекі і 78 арганізацый.

А летась яе лаўрэатамі сталі Дэні Маквеге і Надзя Мурад – за іхнія намаганні ў спыненні выкарыстання гвалту ў якасці зброі вайны і канфліктаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках