24 траўня 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя набудзе ў ЗША яшчэ 20 знішчальнікаў F-35

1
Паўднёвая Карэя набудзе ў ЗША яшчэ 20 знішчальнікаў F-35

Сеул абвесціў пра прадаўжэнне закупак знішчальнікаў пятага пакалення.

10 кастрычніка ўрад Паўднёвай Карэі абвесціў, што плануе прадоўжыць закупкі дадатковых знішчальнікаў пятага пакалення F-35 Lightning II. У 2021–2025 гадах карэйскія ВПС збіраюцца атрымаць гэтыя самалёты, якія абыдуцца на 3,3 мільярда даляраў. Пра гэта паведамляе часопіс Scramble Magazine са спасылкай на Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Карэя.

Яшчэ ў 2014 годзе ВПС Паўднёвай Карэі замовілі ў ЗША 40 F-35A на 6,4 мільярда даляраў. Пастаўкі стартавалі ў пачатку гэтага года, і сёння Сеулу адпраўлена восем самалётаў.

Крыніцы ў паўднёвакарэйскім урадзе раней сцвярджалі, што ў краіну могуць быць пастаўленыя знішчальнікі вертыкальнага ўзлёту F-35B, каб выкарыстоўваць іх з палубы новага 30 000-тоннага ўніверсальнага дэсантнага карабля, які ўступіць у строй у 2030-я гады. Але Карэйскі інстытут абароннага аналізу аспрэчыў гэтую інфармацыю, заявіўшы, што Сеул набудзе F-35A, а не B. Магчыма, гэта звязана з тым, што палубная версія знішчальніка нашмат даражэйшая за звычайную.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках