24 траўня 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка пра прапанову Лукашэнкі што да «Хельсінкі 2»: Ёсць яшчэ і Гаага

20
Заіка пра прапанову Лукашэнкі што да «Хельсінкі 2»: Ёсць яшчэ і Гаага
ЛЕАНІД ЗАІКА

Што агульнага паміж «Менскім форумам» і Нью-Васюкамі?

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка раскрытыкаваў заявы Лукашэнкі на Міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы», піша «Салiдарнасць».

- Заявы Лукашэнкі пра тое, што прыязджайце да нас і дамаўляйцеся - гэта такі правінцыйны пункт гледжання, - заявіў эканаміст у інтэрв'ю на «Примусе». - Наогул якая «прорва»? Няма ніякай прорвы. Сучасная вайна будзе прадаўжацца 6 хвілін 24 секунды. І ніхто пра гэта не даведаецца, акрамя генералаў. Бяспека з'яўляецца непадзельнай. Не можа быць асобнай бяспека Беларусі, бяспека Украіны ці Швайцарыі.

Ды і наогул Леанід Заіка вельмі скептычна ставіцца да такога форуму.

- Гэта тыповая партыйна-гаспадарчая канферэнцыя для еўрапейскіх чыноўнікаў, - мяркуе ён. - Вядома, Беларусь павінна трошкі часам выглядаць з бездані балотнага нашага кансерватызму і крычаць: ідзіце да нас!

А вось прапанова Лукашэнкі праводзіць у Менску «Хельсінкі-2», дыялог Еўрапейскага Звязу з Еўразійскім эканамічным саюзам, дыялог АДКБ і NATO і іншыя ідэі эканаміст і зусім параўнаў з выказваннямі Астапа Бэндара.

- Я разумею, што ў Нью-Васюках можна казаць што заўгодна. Давайце наогул казаць аб міжпланетнай бяспецы, - іранізуе эканаміст. - Ну навошта вось усё гваздзіць? Давайце зоймемся тым, што акцэнтуем увагу на бяспецы асобнага грамадзяніна. Бяспека Беларусі павінна палягаць у тым, каб забяспечыць палітычную і эканамічную свабоду і абмежаваць парушэнне правоў чалавека - фізічных, юрыдычных, эканамічных.

Леанід Заіка таксама прапанаваў іншую назву канферэнцыі:

- Яе можна назваць «Ад краю да абдымкаў». І не трэба там замахвацца на вялікія праекты тыпу «Хельсінкі-2», «Хельсінкі-3», таму што ёсць яшчэ «Нюрнберг-2». Ёсць яшчэ і Гаага...

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках