18 траўня 2024, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў узнагародзілі за асвятленне пратэстаў у Берасці

Журналістаў узнагародзілі за асвятленне пратэстаў у Берасці

Незалежныя журналісты былі адзначаныя за вернасць прафесіі.

Берасцейскія журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава сталі пераможцамі конкурсу «За вернасць прафесіі» Гомельскай філіі «Беларускай асацыяцыі журналістаў», паведамляе «Радыё Рацыя».

Журы адзначыла дыпломам аўтараў рэзанансных матэрыялаў пра пратэсты супраць акумулятарнага завода, а таксама матэрыял-расследаванне аб схемах паставак беларускіх прадуктаў у акупаваны Крым у абыход украінскага заканадаўства.

Гомельскі журналіст Яўген Меркіс, які стаў лаўрэатам конкурсу «За вернасць прафесіі» ў 2017 годзе за жывыя трансляцыі з маршаў «недармаедаў» пракаментаваў узнагароды:

«Безумоўна, гэта дадатковы стымул для кожнага журналіста, калі ягоная праца ацэньваецца, тыя намаганні, якія часта даводзіцца прыкладаць журналістам Беларусі, асабліва незалежным, каб зрабіць матэрыял, тыя перашкоды, з якімі даводзіцца сутыкацца і пераадольваць. І калі гэта ўсё нейкім чынам адзначаецца, гэта вельмі прыемна і надае сілы, каб у далейшым нешта рабіць».

Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі адзначыў, што праца цяперашніх пераможцаў вельмі прыкметная на рэспубліканскім узроўні:

«Сёлета нечакана, а можа і чакана, гучыць тэма акумулятарнага завода ў Берасці. Велізарнай колькасцю штрафаў пакараныя Мілана і Алесь, таму, я думаю, уручэнне гэтай прэміі для іх вельмі важнае. І проста таму, што сёння яны ў Беларусі вядомыя як журналісты, якія найбольш пераследуюцца ў гэтым годзе за супрацоўніцтва з замежнымі медыямі».

Конкурс «За вернасць прафесіі» Гомельскага аддзялення БАЖ быў заснаваны ў 2009 годзе ў памяць выдаўца і журналіста Уладзіміра Вербавікова. Кожны год дыпломам узнагароджваюцца журналісты незалежных СМІ, якія, насуперак перашкодам, асвятляюць рэзанансныя тэмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках