24 траўня 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова ўкраінцаў мяркуюць, што новая ўлада лепшая за папярэднюю

36
Палова ўкраінцаў мяркуюць, што новая ўлада лепшая за папярэднюю

Украінскія сацыёлагі распавялі аб падтрымцы новага прэзідэнта і парламента.

48% украінцаў мяркуюць, што цяперашняя ўлада лепшая, чым папярэдняя, 27% - што яна нічым істотна не адрозніваецца ад папярэдняй, а 8% - што яна горшая за папярэднюю. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на вынікі апытання Цэнтра Разумкова, праведзенага 4-9 кастрычніка.

Увогуле, характарызуючы дзеянні ўлады, 41,5% рэспандэнтаў мяркуюць, што новая ўлада спрабуе палепшыць сітуацыю ў краіне, але ёй гэта пакуль у асноўным не ўдаецца.

29% апытаных мяркуюць, што новая ўлада спрабуе палепшыць сітуацыю ў краіне і шмат у чым ёй гэта ўдаецца. Яшчэ 20% перакананыя, што новая ўлада не спрабуе палепшыць сітуацыю ў краіне, а толькі імітуе намаганні ў гэтым кірунку.

23% рэспандэнтаў адзначылі, што дзеянні новай улады апраўдалі іх надзеі, а 5% - што дзеянні новай улады выявіліся лепшымі, чым яны чакалі.

9% заявілі, што новая ўлада не апраўдала іх надзей, 12% - што ад новай улады яны нічога добрага не чакалі, так і адбылося, 6% - што яны ад новай улады нічога добрага не чакалі, але яна выявілася яшчэ горшай, чым яны думалі.

Пры гэтым 40% апытаных грамадзян прытрымліваюцца думкі, што яшчэ занадта рана даваць ацэнку дзеянням улады.

54,5% апытаных думаюць, што дзеянні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў першую чаргу накіраваныя на абарону агульнанацыянальных інтарэсаў, а 24,5% - на абарону ўласных інтарэсаў і інтарэсаў свайго палітычнага асяродка.

Даследаванне праводзілася з 4 да 9 кастрычніка 2019 года. Усяго было апытана 2015 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем Крыма і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Тэарэтычная хібнасць выбаркі (без уліку дызайн-эфекту) не перавышае 2,3% з імавернасцю 0,95.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках