24 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША назвалі галоўную слабасць кітайскага войска і галоўную сілу амерыканскага

6
У ЗША назвалі галоўную слабасць кітайскага войска і галоўную сілу амерыканскага
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Экспэрты параўналі войскі Пекіна і Вашынгтона.

Амерыканскае выданне We Are The Mighty, (пераклад - tut.by) заявіла, што адсутнасць рэальнага баявога досведу ў Народна-вызваленчым войску Кітая - яго самая вялікая слабасць, нягледзячы на тэхнічныя дасягненні. У той жа час войска ЗША, якое ўвесь час ваюе ў розных частках свету, мае велізарны досвед, і ў гэтым яго сіла.

Як піша выданне, нягледзячы на тое, што перад Другой сусветнай вайной ЗША пачалі рыхтавацца да вайны, стаўшы «арсеналам дэмакратыі», гэтага не выстарчыла, каб пазбегнуць скрышальнай паразы пры Пэрл-Харбары. А, пачаўшы сваю першую наземную кампанію ў Афрыцы, амерыканская ваенная машына выявілася «цалкам нядзейснай» у бітве на перавале Касерын. Затое, трываючы гэтыя паразы, амерыканцы хутка вучыліся, у наступных бітвах дзейнічалі куды больш паспяхова - і ў выніку скончылі вайну ў Нямеччыне.

We Are The Mighty нагадвае, што апошнім разам кітайскае войска ваявала 40 гадоў таму, у 1979 годзе - прычым досвед вайны выявіўся вельмі няўдалым. Спроба НВАК уварвацца ва В'етнам пацярпела крах, прычым, са слоў выдання, «в'етнамцы выцерлі кітайцамі падлогу». Прычыну гэтага We Are The Mighty бачыць у тым, што да таго моманту в'етнамскае войска мела велічэзны баявы досвед.

Сёння войска Кітая моцна адрозніваецца ад тых войскаў, што ўварваліся ва В'етнам - у яго ёсць сучасныя знішчальнікі, баявыя караблі і міжкантынентальныя балістычныя ракеты, але само войска застаецца такім жа «неабстраляным» - у адрозненне ад амерыканскага, якое мае досвед двух уварванняў у Ірак і 18 гадоў вайны ў Афганістане. Таму, нягледзячы на тое, што Кітай хацеў бы, каб увесь свет трапятаў ад яго вайсковай моцы, гэта малаімаверна, пакуль кітайцы не прадэманструюць свае тэхнічныя перавагі ў рэальнай вайне.

І, рэзюмуе We Are The Mighty, КНР пакуль па магчымасці будзе мець справу са сваімі слабымі суседзямі, а не з такім рэальным геапалітычным супраціўнікам, як ЗША з іх навучаным і дасведчаным войскам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках