18 траўня 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін, пераемнікі і «цень Садама Хусэйна»

3
Пуцін, пераемнікі і «цень Садама Хусэйна»

Экспэрты - пра спецыфіку расейскага працэсу.

Праблемам патэнцыйнага пераемніцтва ці іншых варыянтаў транзіту ўлады пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну цяперашняга кіраўніка расейскай дзяржавы быў прысвечаны даклад «Дзеці» Пуціна: хто будзе кіраваць у Расеі пасля 2024 года». Прэзентацыя дакладу прайшла напярэдадні ў Маскоўскім цэнтры Карнегі, піша журналіст Віктар Уладзіміраў для «Голоса Америки».

Аўтарамі даследавання выступілі кіраўнік праграмы «Расейская ўнутраная палітыка і палітычныя інстытуты» Маскоўскага цэнтра Карнегі Андрэй Калеснікаў і намеснік дырэктара Левада-цэнтра Дзяніс Волкаў. Адзін з галоўных высноў іх працы: расейскі істэблішмент цяпер заклапочаны не мадэрнізацыяй краіны, а забеспячэннем «плаўнага і бяспечнага для палітычных, кіраўніцкіх і бізнес-эліт транзіту ўлады».

«Задача «грамадзянскіх» і тэхнакратычных элітаў - захоўваць сістэму ва ўстойлівым стане, сілавых - вызначаць палітычную і ідэалагічную рамку», - адзначаецца ў дакладзе.

На думку аўтараў даследавання, сістэма не імкнецца да перамен, але, паколькі на іх існуе попыт у грамадстве, то яны імітуюцца рознымі спосабамі.

«Абодва асноўныя сцэнары - «Пуцін застаецца» і «Пуцін сыходзіць, але пакідае пераемніка – што спакойна ўспрымаецца і прымаецца большасцю насельніцтва і элітамі. Магчымасць любога сцэнару застаецца адкрытай».

Андрэй Калеснікаў, адказваючы на пытанне, ці не перашкодзіць Уладзіміру Пуціну «цень Садама Хусэйна» - дыктатара, пакаранага пасля доўгіх гадоў кіравання, наважыцца адысці ад улады, сказаў, што, безумоўна, гэта мае пэўную ролю. З ягоных слоў, вайсковае ўварванне Расеі ў Сірыю шмат у чым абумоўлена як раз тым, што, «калі аўтакрат раніцай глядзіць на сябе ў люстэрка, то у адлюстраванні праступаюць рысы Садама Хусэйна ці Кадафі».

«І ў гэтым сэнсе, вядома, сыход з прэзідэнцкай пасады - справа (для Пуціна) таксама цяжкая, - дадаў ён. - Мы пералічваем розныя варыянты, звязаныя з магчымасцю яго адмовы (ці не адмовы) ад уладных паўнамоцтваў. Але мне здаецца, што ўсе яны магчымыя з роўнай верагоднасцю. Усё залежыць ад мільёна прычын, якія пачнуць дзейнічаць бліжэй да 2024 года».

Таксама актуальным, паводле ацэнцы Андрэя Калеснікава, застаецца пытанне, «ці перажыве пуцінская сістэма Пуціна». Да нейкай ступені, як яму ўяўляецца, такая імавернасць існуе.

«У нас няма іншага інструмента праверкі гэтай версіі акрамя ўласнай гісторыі, - разважае ён. - А гісторыя паказвае, што пасля смерці Сталіна, скону Брэжнева і «гонкі на лафетах», якая завяршылася прыходам да ўлады (Міхаіла) Гарбачова, у краіне аўтаматычна змянялася вельмі многае. Калі сыходзяць аўтакраты, персаналістычныя рэжымы воляй-няволяй перажываюць змены».

Мы жывём роўна ў такой сістэме, рэзюмаваў палітолаг.

Дырэктар Цэнтра вывучэння расейскай эліты Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання Вольга Крыштаноўская настроеная больш катэгарычная. З яе пункту гледжання, у Пуціна няма ні жадання, ні магчымасці адмовіцца ад улады нават пры ўмове любых гарантый яго ўласнай бяспекі.

«Асабіста для гэтага чалавека пытанне пераходу ўлады - пытанне жыцця і смерці, - сцвярджае яна. - Таму ён будзе рабіць усё для таго, каб засцерагчы і сістэму і сябе тым самым».

Разам з тым Вольга Крыштаноўская згодная, што любы новы чалавек, які прыйдзе да ўлады, так ці інакш зменіць сістэму: «Калі прыйдзе такі чалавек, як (Аляксей) Дзюмін (губернатар Тульскай вобласці, у мінулым намеснік міністра абароны РФ, генерал-лейтэнант), яна стане яшчэ больш аўтарытарнай і цвёрдай. Калі - нехта іншы, то яна можа стаць больш друзлай, млявай».

У пацвярджэнне сваёй думкі сацыёлаг прывяла прыклад Дзмітрыя Мядзведзева, прэзідэнта РФ з 2008 да 2012 года. З яе слоў, ён нічога не збіраўся мяняць у сістэме, бо ведаў, што прыйшоў толькі на адзін тэрмін, аднак пры ім усё роўна адбыўся некаторы нахіл у бок лібералізацыі.

Вольга Крыштаноўская таксама мяркуе, што «ў постпуцінскі перыяд» існуе небяспека расколу Расеі.

«У нейкім сэнсе, як пасля Сталіна, - удакладніла яна. - Адна частка грамадства будзе казаць, што Пуцін - герой, і гэта быў казачны час Расеі. А іншая частка будзе лічыць яго злачынцам, патрабаваць Нюрнбергскага працэсу над ім і гэтак далей».

Гэты раскол адчуваецца ўжо зараз, ён у паветры, заключыла дырэктарка Цэнтра вывучэння расейскай эліты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках