24 траўня 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП устаў на абарону брыгадзіра Буда-Кашалёўскага прадпрыемства

4
Прафзвяз РЭП устаў на абарону брыгадзіра Буда-Кашалёўскага прадпрыемства

У гаспадарцы на Гомельшчыне не далічыліся бычкоў на 51 тысячу рублёў.

У сельскагаспадарчым прадпрыемстве «УваровічыЭліт» недалічыліся 25 галоў жывёлы. Кіраўніцтва прадпрыемства ў Буда-Кашалёўскім раёне ўжо знайшло вінаватага - брыгадзірку МТФ «Радзеева» Таццяну Карпенку, піша praca-by.info.

Ёй выстаўленая прэтэнзія аб кампенсацыі шкоды на суму звыш 51 тысячы рублёў. Па дапамогу жанчына звярнулася ў незалежны прафзвяз РЭП у Гомелі.

На прыёме ў прававога інспектара прафзвязу Леаніда Судаленкі матэрыяльна адказная работніца распавяла, што на пасадзе брыгадзіркі прапрацавала ўсяго год і вось такая буйная (блізу 25 тысяч даляраў) нястача. Атрымліваецца, кожны месяц у яе з падліку невядома куды знікалі па дзве галавы буйной рагатай жывёлы.

У пісьмовай прэтэнзіі, падпісанай в.а. дырэктара ААТ «УваровічыЭліт» В. Матузко паказваецца, што прадпрыемству нанесеная шкода ў выніку неналежнага выканання службовых абавязкаў як раз з боку брыгадзіркі Карпенкі. Тут жа ёй прапануецца на працягу 10 дзён добраахвотна аплаціць 51078,75 рублёў, у адваротным выпадку судовыя разборы і дадатковыя выдаткі.

Са слоў Таццяны Карпенкі яе заробак у аграпрадпрыемстве складае блізу 300 рублёў. Калі яна будзе аддаваць нават увесь свой заробак, ёй не разлічыцца за кароў нават за 15 гадоў.

Прафзвязны юрыст рэкамендаваў брыгадзірцы ў першую чаргу супакоіцца і не баяцца суда.

«Работніца ўступіла ў наш незалежны прафзвяз, а гэта значыць, знаходзіцца пад абаронай нашай юрыдычнай службы. Мы прымаем выклік і ў судзе будзем высвятляць, хто, калі і куды адвёў 25 галоў буйной рагатай жывёлы. Калі нам кажуць аб вінаватых дзеяннях працаўніцы - доказы на стол! Калі гэта падзеж жывёлы, дзе ўтылізацыйныя акты? Калі гэта перавод жывёлы з адной катэгорыі ў іншую, чаму каровы не спісаныя з падсправаздачнага чальца нашага прафзвязу? На гэтыя і іншыя пытанні мы гатовыя шукаць адказы ў судзе», - падвёў рысу пад матэрыяльнай прэтэнзіяй прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках