25 красавiка 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Зяленскага ў Растоў не пусцяць

21
Віталь Портнікаў: Зяленскага ў Растоў не пусцяць
ВІТАЛІЙ ПОРТНІКАЎ

Украінскай уладзе не трэба выконваць умовы Пуціна.

Пастанову аб асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей прэзідэнт Уладзімір Зяленскі павінен прымаць пасля абмеркавання з народам Украіны, з тымі, хто зноў выходзіць на Майдан, а не на падставе сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, які не спяшаецца бачыцца з ім і выстаўляе ўсё новыя і новыя крайне небяспечныя папярэднія ўмовы.

Пра гэта 12 кастрычніка 2019 года заявіў вядомы журналіст, публіцыст і грамадскі дзеяч Віталь Портнікаў у праграме «Суботні палітклуб» на тэлеканале Еспресо.TV.

«У Расеі ёсць простая мэта - дэстабілізаваць Украіну. І Зяленскага яна проста хоча выкарыстоўваць як інструмент гэтай дэстабілізацыі. Ён імкнецца да сустрэчы з Пуціным. Значыць, «Мы (Расея - рэд.) павінны прадыктаваць яму такую колькасць умоў, якія выклічуць гэтую дэстабілізацыю». Вось гэтыя пратэсты. Расея хоча павелічэння гэтых пратэстаў. Яна будзе рабіць усё магчымае, каб сутыкнуць уладу і народ, яна будзе шукаць сярод украінскіх сілавікоў тых, хто будзе страляць у народ. І вы спытаеце: «Навошта?». І я вам адкажу : таму што падчас папярэдняга Майдана Расея адкусіла Крым і частку Данбаса, а хацела ўвесь Усход. Дык вось цяпер план просты - давесці сітуацыю, каб спакойна забраць гэты Усход», - растлумачыў ён.

Са слоў Портнікава, пакуль Крэмль паслядоўна ўвасабляе ў жыццё свой план далейшага захопу ўкраінскіх зямель.

«Гэта (папярэднія ўмовы сустрэчы ў Парыжы, якія Пуцін адна за адной вылучае Зяленскаму - рэд.) не для таго, каб сустрэцца ў нармандскім фармаце, гэта не для таго, каб дамовіцца аб міры. Расеі не патрэбны ніякі мір. Гэта для таго, каб выклікаць тут такую дэстабілізацыю, якая дазволіць Расеі забраць усю тэрыторыю Украіны да Дняпра. І гэта план, які ёсць у Крамля», - адзначыў журналіст.

Як адзначыў Портнікаў, каб гэты план не быў увасоблены ў жыццё, украінскай уладзе «не трэба выконваць умовы Уладзіміра Пуціна».

«Ва Уладзіміра Зяленскага не можа быць жадання сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Няхай ён сустрэнецца з украінскім народам, хай прыйдзе на Майдан да мітынгоўцаў. Няхай ён стане чалавекам, які абараняе суверэнітэт сваёй краіны. Няхай ён зразумее, што Пуцін рыхтуе для яго пастку, з якой ён ніколі не выберацца. Таму што, калі тут будзе гарэць зямля, ніводзін чалавек, які будзе адказваць за гэты пажар, ні ў які Растоў не ўцячэ. Гэта Януковіча ў Растове прынялі. Зяленскага не прымуць. Ён для Пуціна вораг. Ён застанецца тут з намі. Таму хай ён будзе нашым хаўруснікам, а не чалавекам, які марыць спадабацца невядома каму, невядома для чаго», - сказаў публіцыст.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках