Сілавікі адмовіліся каментаваць затрыманне грамадзянкі РФ
13- 15.10.2019, 14:29
- 12,405
Ганна Багачова звязаная з «фабрыкай троляў» Прыгожына.
Інфармацыю аб затрыманні ў Менску грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай на запыт ЗША праваахоўнікі Беларусі пакуль афіцыйна не пацвярджаюць. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
«Камітэт не мае інфармацыі аб затрыманні гэтай грамадзянкі», - заявіў агенцтву афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Андрэй Яраш.
У іншых сілавых і праваахоўных структурах, а таксама ў пасольстве Расеі ў Беларусі інфармацыю аб затрыманні Богачовай таксама не каментуюць.
У сваю чаргу расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе, што ў Менску нібыта была затрыманая грамадзянка Расеі Ганна Багачова, на якую распаўсюджаныя санкцыі ЗША паводле справы аб «умяшанні ў выбары» ў Амерыцы.
Паведамляецца, што затрыманне адбылося ў адным з гатэляў Менска.
Багачова ўваходзіць у спіс з 13 грамадзян Расеі, якім выставілі абвінавачанні пасля расследавання спецпракурора ЗША Роберта Мюлера. Як паведамляюць СМІ, Ганна Багачова звязаная з «фабрыкай троляў», структурай Аляксея Прыгожына.