20 кастрычнiка 2020, aўторак, 2:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка ўпадае ў стагнацыю

31
Луканоміка ўпадае ў стагнацыю

Рост ВУП Беларусі фактычна замрэ на нулі.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) рэзка пагоршыў прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2020 годзе - да 0,3% з 2,2%, паведамляецца ў апублікаваным у аўторак абноўленым прагнозе МВФ (World Economic Outlook, WEO), піша interfax.by.

У параўнанні з красавіцкай WEO таксама зніжана ацэнка росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе - з 1,8% да 1,5%.

У адпаведнасці са студзеньскім прагнозам паводле вынікаў кансультацый з беларускімі ўладамі паводле арт. IV статута МВФ, фонд чакаў росту ВУП Беларусі (пры адсутнасці ўнутраных і знешніх шокаў) у 2019 годзе на ўзроўні 2,4%, у 2020 годзе - 2,8%.

У студзені гэтага года фонд таксама падкрэсліваў, што ў сярэднетэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі могуць быць істотна ніжэйшыя за 2% у выпадку адсутнасці кампенсацыі страт у выніку рэалізацыі падатковага манеўру ў Расеі. Адсутнасць такой кампенсацыі экспэрты МВФ уважаюць асноўнай рызыкай для беларускай эканомікі цяпер.

У адпаведнасці з абноўленым аглядам, МВФ удакладніў прагноз па інфляцыі ў Беларусі. Паводле ацэнкі фонду, у 2019 годзе інфляцыя складзе 5,4% (раней чакалася 5%), у 2020 годзе - 4,8% (5%).

Між тым, экспэрты фонду, значна знізілі ацэнку дэфіцыту рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі у 2019 годзе - да 0,9% ВУП з 4% ВУП. У 2020 годзе чакаецца павелічэнне дэфіцыту бягучага рахунку да 3,4% ВУП.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас канстатаваў запаволенне тэмпаў росту нацыянальнай эканомікі да 1% паводле вынікаў студзеня-верасня 2019 года.

Паводле звестак Белстата, ВУП Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 1,1%. Тэмп росту ВУП краіны ў студзені-ліпені складаў 1,3%, у студзені-чэрвені 0,9%, у студзені-траўні - 1%, у студзені-красавіку - 1,4%.

Сусветны банк у кастрычніку панізіў свой чэрвеньскі прагноз росту эканомікі Беларусі у 2019 годзе да 1,5% з 1,8%. Прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2020 і 2021 гадах не змяніўся - 1,3% і 1,2% адпаведна. Паводле ацэнкі ЕАБР, ВУП Беларусі у 2019 годзе вырасце на 1,2%.