11 траўня 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Войніч: Нашы пачынанні слушныя і б'юць туды, куды трэба

4
Андрэй Войніч: Нашы пачынанні слушныя і б'юць туды, куды трэба

Актыўнасць, пікеты і размовы з людзьмі прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі» змусілі ўспатнець чальцоў выбаркама.

Учора абсалютна незаконна і беспадстаўна мне было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у «дэпутаты» «палаткі», піша відэаблогер і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч у тэлеграм-канале.

Падставай быў той факт, што мне за час збору подпісаў было вынесена аж два папярэджанні.

Першае – за тое, што я на кавалку кардону напісаў адрас свайго блога і даў хлопцу, які папрасіў мяне пра гэта. Другое – за тое, што хачу бачыць Беларусь расквітнелай, а заробкі медыкаў мяркую не вартымі і пасмеў пра гэта згадаць падчас збору подпісаў.

Найстрашэнныя злачынствы, як я зразумеў, якія прымусілі здрыгануцца і ўспатнець чальцоў выбаркама і абурыцца. Бо калі пачаўся спектакль для вынясення пастановы праз «галасаванне», адзін з іх, заікаючыся і нервова размахваючы рукамі, пераконваў усіх у тым, які я злосны парушальнік.

Мне максімальна ясна, што сцэнар учорашняй пастаноўкі быў напісаны загадзя.

Улады спужаліся нашай актыўнасці, пікетаў, размоваў з людзьмі. Спалохаліся таго, што ў пасіўнай, як яны думалі, краіне знайшліся людзі, гатовыя адстойваць гэтую самую краіну, але яшчэ больш яны спалохаліся народа, які з задавальненнем за гэтымі самымі людзьмі пайшоў.

Звычайныя людзі – прыгонныя паводле паняткаў дыктатара – асмеліліся выявіць волю, ды яшчэ і адкрыта заявілі пра сваю пазіцыю. Прапанавалі нам гаварыць ад іх імя.

І гэта далёка не дзясяткі і не сотні людзей, гэта тысячы, якія не проста падтрымалі нас, але яшчэ і гатовыя стаяць за свае погляды, што не ўпісваюцца ў зграбную карцінку лукашэнкаўскага балота.

Я абскарджу гэтую абсурдную пастанову, таму што не магу здрадзіць тым, хто стаў побач са мной, тым, каго я яшчэ два месяцы таму нават не ведаў і якія не ведалі мяне.

Нашай камандзе яшчэ трэба будзе шмат працы, бо нам усім учора выразна далі зразумець, што ўсе нашы пачынанні слушныя і б'юць роўненька туды, куды трэба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках