5 траўня 2024, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка расейскага Генштаба падазраецца ў буйным махлярстве

17
Намеснік кіраўніка расейскага Генштаба падазраецца ў буйным махлярстве
ХАЛІЛЬ АРСЛАНАЎ
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РАСЕЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

Пад выглядам расейскіх распрацовак у войскі пастаўлялася спецтэхніка кітайскай вытворчасці.

Намесніку начальніка Генштаба Узброеных сіл Расеі, генерал-палкоўніку Халілю Арсланаву выстаўленае абвінавачанне ў буйным махлярстве, паведамляе «Нямецкая хваля».

Адным з эпізодаў справы аб махлярстве з'яўляецца пастаўка ў войскі кітайскай тэхнікі пад выглядам расейскіх распрацовак, піша «Коммерсантъ». Паводле інфармацыі следства, на зробленай у КНР спецтэхніцы проста мянялі этыкеткі. Шкода ацэньваецца як мінімум на 2,2 мільярда рублёў.

Як сцвярджае газета, расследаванне стала вынікам дасудовых пагадненняў аб супрацоўніцтве, якія з Галоўнай вайсковай пракуратурай уклалі экс-гендырэктар АТ «Ваентэлекам» Аляксандр Давыдаў і яго меркаваныя суўдзельнікі. Крымінальныя справы аб крадзяжы дзяржсродкаў вядуцца ў дачыненні да кіраўніцтва «Ваентэлекама» з канца 2017 года.

Адначасова з Арсланавым абвінавачванні ў махлярстве ў асабліва значнай суме былі выстаўленыя начальніку ўправы заказаў для ўдасканалення тэхнічнай асновы сістэмы кіравання ВС РФ палкоўніку Паўлу Кутахаву. Абодва фігуранты сваю віну не прызналі. Кутахаў арыштаваны, Арсланаву стала дрэнна падчас допыту і ён быў адпраўлены ў шпіталь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках